Перайсці да зместу

Партызанскія дуб і елка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дуб і елка Партызанскія)
Партызанскія дуб і елка
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, квартал №44 Скрыдлеўскага лясніцтва, Сенненскі раён, Віцебская вобласць
Дата заснавання 1980

Партызанскія дуб і елка — колішні батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў квартале № 44 Скрыдлеўскага лясніцтва Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Растуць быццам з аднаго ствала. Узрост дуба каля 140 гадоў, дыяметр 0,6 м, узрост елкі каля 75 гадоў, дыяметр 0,33 м. У час Вялікай Айчыннай вайны арыгінальныя дрэвы выкарыстоўваліся партызанамі як паштовая скрынка.

Ахоўны статус нададзены ў 1980 годзе. Помнік прыроды ліквідаваны 14 красавіка 2007[1].

Зноскі

  • Дуб і елка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.