Дукорскі маёнтак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак»
Дукорскі маёнтак. Брама і стайня.jpg
Брама і стайня
Заснаваны 2015 годзе
Месцазнаходжанне Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Дукора
Адрас вул. Школьная, 15
Тэлефон +375 33 357 47 64
Адкрыты аўторак-нядзеля — з 10.00 да 18.00 (уваход да 17:00)
gk-agroproduct.by

«Дукорскі маёнтак» — музейны комплекс. Знаходзіцца ў Дукоры, Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 30 км ад Мінска, 25 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, на скрыжаванні аўтамабільных дарог Мінск — Бабруйск і Рудзенск — Смілавічы, каля ракі Свіслач.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2015 года адбылося адкрыццё сядзібна-паркавага комплексу.

Аб’екты[правіць | правіць зыходнік]

Музей[правіць | правіць зыходнік]

Партрэт Лявона Ашторпа

Музей сядзібна-паркавага комплексу знаходзіцца ў стадыі напаўнення. На сённяшні дзень цалкам адчынілі дзверы для наведнікаў два залы.

Экспазіцыя аднаго з іх прысвечана ранняй гісторыі Дукоры і яе ўладальнікам, якія ўпісалі свае імёны ў дукорскую гісторыю на працягу 16 — пачаткі 20 стагоддзяў. Сярод экспанатаў — аб’ёмны макет сядзібы Ашторпаў-Гарцінгаў, маляўнічыя партрэты ўладальнікаў Дукоры — Паўла Сапегі, Андрэя Завішы, Міхала Казіміра Агінскага, Лявона Ашторпа, Антонія Гарцінга, ген алагічныя дрэвы родаў-уладальнікаў, радавыя гербы, копія малюнка Напалеона Орды.

Экспазіцыя другой залы прысвечана гісторыі Дукоры ў савецкі час, утрымвае вялікая колькасць фатаграфій, фотакопій дакументаў, прадметаў побыту некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў.

Две апошніх залы ўтрымваюць часовыя экспазіцыі шляхецкіх касцюмаў і прадметаў шляхецкага побыту і маляўнічых прац са сходу Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея. Хуткім часам плануецца стварэнне ў іх экспазіцый, што адлюстроўваюць багацце беларускай шляхецкай культуры ў розных яе праявах.

Брама[правіць | правіць зыходнік]

Дукорская брама — асноўны знак усёй сядзібы. Многія гады была паўразбуранай, зараз будынак знайшоў сваё першапачатковае аблічча, і толькі зандажы на франтонах напамінаюць пра шаноўны век. Дакладную дату пабудовы назваць з поўнай упэўненасцю складана, аднак ёсць ўсе падставы меркаваць, што брама была закладзена на пачатковым этапе будавання сядзібы ў Дукоры Францішкам Ашторпам, г.зн. у самым канцы 18-га — пачатку 19-га ст.

Ставіць браму на заездзе ў шляхецкі двор — даўнейшая літвінская (беларуская) шляхецкая традыцыя. У часы сярэднявечча брама была тэхнічна патрэбным элементам замка, адзіным поўнафарматным уваходам ва ўнутраную прастору. Калі паўсюднае шыранне артылерыі зрабіла замкі бескарыснымі, адзіным знакам старой рыцарскай эпохі засталіся заязныя брамы, выявіць якія можна практычна ва ўсіх буйных шляхецкіх сядзібах Беларусі ў Новы час.

Хоць заязныя брамы і сталі выконваць хутчэй культурныя, чым вайсковыя ці вартаўнічыя функцыі, іх канструкцыя захавала рысы абароннай архітэктуры. Прыкладам, у дукорскай браме лёгка ўбачыць і вартаўнічую вежу, і пару прыбудоў-«старожак», і невялікія вокны-байніцы.

Сённяшняя брама ў «Дукорскім маёнтке» — адна з нешматлікіх ацалелых пабудоваў сядзібы мінулых стагоддзяў. На пяці яе ярусах плануецца размесціць адну з тэматычных музейных экспазіцый. Сёння наведнікі могуць убачыць выставу фатаграфій беларускіх шляхецкіх брам, як Дукорскай, так і іншых, ацалелых па ўсёй краіне.

Парк[правіць | правіць зыходнік]

Стварэнне паркаў у даўнейшых сядзібах — шматвяковая традыцыя. Дукорскі парк — найстаражытнейшая частка сядзібы. Калі першыя з існых пабудоваў маглі з’явіцца не раней апошняга дзесяцігоддзя васямнаццатага стагоддзя, то самы стары дуб на паўночнай ускраіне парка мае ўзрост парадку 400 гадоў.

Проста да парка прылягаюць азёры.

Бровар[правіць | правіць зыходнік]

Вытворчасці і ўжытку гарэлкі стала асноўнай ідэяй Дукорскага бровара. У броваре максімальна дакладна паўтораны тэхналагічныя ўмовы вытворчасці.

Можна пакаштаваць моцнага напою, вырабленага не з пакупной мукі і соладу фабрычнай вытворчасці, а з сапраўднага «хатняга соладу», вырабленага на самім броваре са збожжа, прарошчанага на месцы.

У лініі перагона і ачысткі гарэлкі скарыстаны толькі гістарычныя матэрыялы — драўніна дуба для ўсіх ёмістасцяў і медзяныя трубы для ўсіх трубаводаў.

Бровар мае дэгустацыйная зала, адлучаны ад вытворчых памяшканняў празрыстай сцяной, што дазваляе — выконваючы ўсе санітарныя нормы — назіраць за тэхналагічным працэсам, не перапыняючы дэгустацыі.

10 чэрвеня 2017 ў бровары выбухнуў кацёл самагоннага апарата, пры гэтым апёкі і траўмы атрымаў працаўнік [1].

Вуліца майстроў[правіць | правіць зыходнік]

Адной з частак «Дукорскага маёнтка» ёсць вуліца майстроў, якія валодаюць навыкамі традыцыйных рамёстваў: ганчарная майстэрня, майстэрня вышыўкі, кузня, мабільная майстэрня па халодным кляпанні манет.

Перавернутая хата[правіць | правіць зыходнік]

Перавернутая хата — месца, дзе ломяцца звыклыя стэрэатыпы і праходзіць рэальную праверку вестыбулярны апарат. 

Перавернутыя хаты сталі папулярнымі па ўсім свеце, Дукорская стала першай ў Беларусі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]