Думічы
Выгляд
Вёска
Думічы
|
Ду́мічы[1] (трансліт.: Dumičy, руск.: Думичи) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабаўнянскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Цялядавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1911 годзе дзейнічала земскае народнае вучылішча, якое пасля 1917 года мела статус працоўнай школы 1-й ступені. У 1929 годзе вёска ўваходзіла ў калгас «Культура», працавалі ветраны млын і кузня[2]. Да 24 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Старакапыльскага сельсавета[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1909 год — 77 двароў, 905 жыхароў
- 1997 год — 93 двары, 178 жыхароў
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Восіпавіч Сташэўскі (1889—1938) — дзяржаўны дзеяч БССР.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Думічы // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 596. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Новікава Г. М. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 596. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх