Перайсці да зместу

Лугавая (Капыльскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лугавая
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Свінка, Стары Двор
Насельніцтва
  • 81 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1719
Аўтамабільны код
5
СААТА
6228846066
Лугавая (Беларусь)
Лугавая
Лугавая
Лугавая (Мінская вобласць)
Лугавая
Лугавая

Лугава́я[1] (трансліт.: Luhavaja, руск.: Луговая, да 1964 года Свінка) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабаўнянскага сельсавета.

У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Цялядавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1917 годзе дзейнічала земскае народнае вучылішча. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Бальшавік», працавала кузня[2]. Да 8 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Пясочанскага сельсавета[3]. 30 ліпеня 1964 года вёска Свінка была перайменавана ў вёску Лугавая[4]. Да 30 сакавіка 2016 года вёска ўваходзіла ў склад Слабада-Кучынскага сельсавета[5].

  • 1917 год — 39 двароў, 213 жыхароў
  • 1997 год — 52 двары, 135 жыхароў

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • У энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі» па Мінскай вобласці (т. 8, кн. 2) прыводзяцца звесткі, што вёска мела назву Стары Двор да 1964 года[6], не пацверджаныя ў іншых крыніцах.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сві́нка
  2. Лугавая // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 604. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области Архівавана 24 верасня 2020.
  6. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011. — 464 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0554-6.
  • Новікава Г. М. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 604. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.