Перайсці да зместу

Дыфілабатрыіды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыфілабатрыіды

Стужачнік шырокі (Dibothriocephalus latus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Diphyllobothriidae


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  57332
NCBI  28843
EOL  2889

Дыфілабатрыіды (Diphyllobothriidae) — сямейства стужачных чарвякоў атраду Diphyllobothriidea[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цела даўжынёй 14 мм — 10 м, шырынёй 1,5 см, стужкападобнае, складаецца з некалькіх тысяч членікаў. Пярэдні канец звужаны, на галоўцы 2 прысмоктвальныя ботрыі[2]. У кожным членіку размешчаны матка, семяннікі і яечнік. Развіццё з удзелам прамежкавых (ракападобныя) і дадатковых (рыбы, амфібіі і паўзуны) гаспадароў. Працягласць жыцця да 1,5 года[2].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Маюць касмапалітычнае распаўсюджанне[2].

Роды[правіць | правіць зыходнік]

Сусветны рэестр марскіх відаў пералічвае наступныя роды:

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі гэтага сямейства з’яўляюцца кішачнымі паразітамі пазваночных. У большасці відаў канчатковымі гаспадарамі з’яўляюцца марскія або водныя млекакормячыя, такія як кітападобныя і ластаногія, першым прамежкавым гаспадаром звычайна з’яўляюцца ракападобныя, а другім — рыбы. Прадстаўнікі роду Diphyllobothrium сустракаюцца ў дарослых млекакормячых і птушак, якія ядуць рыбу, у тым ліку ў свойскіх катоў. Выклікаюць дыфілабатрыёз. Другім прамежкавым гаспадаром роду Spirometra, як правіла, з’яўляюцца наземныя або напаўводныя пазваночныя, прычым дарослыя асобіны звычайна сустракаюцца ў каціных[3].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. {{{1}}} Diphyllobothriidae у Сусветным рэестры марскіх відаў (World Register of Marine Species) (англ.)
  2. а б в М. К. Сляпнёў. Дыфілабатрыіды // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 246. — 522 с. — 10 000 экз.
  3. Dwight D. Bowman, Charles M. Hendrix, David S. Lindsay, Stephen C. Barr. Feline Clinical Parasitology. — John Wiley & Sons, 2008-02-08. — 482 с. — ISBN 978-0-470-37659-1.