Эн (дэпартамент)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дэпартамент Эн)
Перайсці да: рух, знайсці
Эн
Ain
Месцазнаходжанне
Дэпартамент Эн на карце Францыі
Інфармацыя
Нумар: 01
Рэгіён: Авернь — Рона-Альпы
Прэфектура: Бурк-ан-Брэс
Акруг: 4
Кантонаў: 43
Камун: 419
Статыстыка
Насельніцтва 48-е месца
 -1999 515 тыс.
Плошча: 5762 км²
Лагатып Вікісховішча Эн на Вікісховішчы

Эн (фр.: Ain) — дэпартамент на ўсходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Авернь — Рона-Альпы. Парадкавы нумар 1. Адміністрацыйны цэнтр — Бурк-ан-Брэс. Насельніцтва 515 тыс. чалавек (48-е месца сярод дэпартаментаў, дадзеныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 5762 км2. Дэпартамент размешчаны ў міжрэччы Роны і Соны, на паўднёвых адгор'ях Юрскіх гор.

Дэпартамент уключае 4 акругі, 43 кантона і 419 камун.

Эн — адзін з першых дэпартаментаў, створаных у час Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Узнік на тэрыторыі былых правінцый Брэс, Бюжэ, Домбр і Жэз. Назва паходзіць ад ракі Эн.