Ендрыхаўцы
Выгляд
(Пасля перасылкі з Ендрыхаўцы, Роскі сельсавет)
Аграгарадок
Ендрыхаўцы
|
Е́ндрыхаўцы[1] (трансліт.: Jendrychaŭcy, руск.: Ендриховцы) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з пачатку XVIII ст. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Яну Патоцкаму. У 1836 г. прыватная вёска, 19 двароў, 155 жыхароў. У 1914 г. 21 двор, 141 жыхар. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 27.12.2010 г. № 22 пераўтворана ў аграгарадок без змянення назвы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]На 01.01.2004 г. 201 двор, 566 жыхароў.
Іфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Ёсць крама, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, спіртзавод. Радзіма
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]Помнік землякам. На ўшанаванне 64 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у 1970 г. пастаўлены помнік — скульптура воіна з лаўровым вянком.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Т. У. Афанасік — Герой Сацыялістычнай Працы
- С. Ю. Жукоўскі — жывапісец, пейзажыст
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх