Перайсці да зместу

Роскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ваўкавыскі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Рось
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
18 кастрычніка 2013
Дата скасавання 7 чэрвеня 1958
Насельніцтва (2019) 6 891
Плошча 187,2 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Ро́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Рось.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Рось. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 красавіка 1958 года вёска Рось атрымала статус гарадскога пасёлка. 7 чэрвеня 1958 года Роскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне ўтворанага Роскага пассавета і Воўпаўскага сельсавета, у склад пассавета перададзена частка населеных пунктаў са скасаванага Краснасельскага сельсавета. У 1967 годзе ў склад Вярэйкаўскага сельсавета перададзена вёска Жынаўцы[1]. 18 кастрычніка 2013 года Роскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[2].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (27 населеных пунктаў, без Росі) — 3060 чалавек[3], з іх 69,1 % — беларусы, 23,4 % — палякі, 5,1 % — рускія, 1,5 % — украінцы[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (28 населеных пунктаў) — 6891 чалавек[5].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1966 г. і 13 студзеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 4 (1162).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области Архівавана 12 красавіка 2021.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2025. Праверана 26 ліпеня 2024.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2023. Праверана 26 ліпеня 2024.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.