Мількаўцы
Выгляд
Вёска
Мількаўцы
|
Мі́лькаўцы[1] (трансліт.: Miĺkaŭcy, руск.: Мильковцы) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Вядомае літоўскае прозвішча Milkys, тапонім Milkūnai (з утваральнікам -k-).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з сярэдзіны XVIII ст. у складзе Рэплеўскага маёнтка. У 1796 г. належала Іосіфу Завадскаму. У 1836 г. прыватная вёска, 16 двароў, 148 жыхароў. У 1914 г. 36 двароў, 213 жыхароў.
Да 2 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Дзятлавіцкага сельсавета[2], да 29 верасня 1972 года — у склад Рэплеўскага сельсавета[3], да 18 кастрычніка 2013 года — у склад Роскага пассавета[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]На 01.01.2004 г. 14 двароў, 25 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области Архівавана 12 красавіка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх