Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласціБССР. Цэнтр — вёска Рось. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 красавіка 1958 года вёска Рось атрымала статус гарадскога пасёлка. 7 чэрвеня 1958 года Роскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне ўтворанага Роскага пассавета і Воўпаўскага сельсавета, у склад пассавета перададзена частка населеных пунктаў са скасаванага Краснасельскага сельсавета. 18 кастрычніка 2013 года Роскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[1].
Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (без Росі) — 3060 чалавек[2], з іх 69,1 % — беларусы, 23,4 % — палякі, 5,1 % — рускія[3].
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.