Гаэтана Даніцэці
Гаэтана Даніцэці | |
---|---|
Gaetano Donizetti | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 29 лістапада 1797[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 красавіка 1848[2][3][…] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
|
Краіна | Італія |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Johann Simon Mayr[d] і Stanislao Mattei[d] |
Прафесія | кампазітар |
Жанры | опера, Імша і кантата |
Выхаванцы | Michele Puccini[d] |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
donizettisociety.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гаэтана Даніцэці (італ.: Gaetano Donizetti) — італьянскі кампазітар ХІХ стагоддзя, аўтар касцёльнай і інструментальнай музыкі. Адзін з найвялікшых майстраў італьянскай оперы ХІХ стагоддзя. Аўтар 68 опер. Вяршыня творчасці — оперы «Любоўны напой (Эліксір кахання)», «Лючыя дзі Ламермур», «Фаварытка» і «Дон Паскуале». Знаходка ў 1984 годзе оперы «Эльжбета» яго аўтарства была важлівай падзеяй у спадчыне кампазітара.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гаэтана Даніцэці нарадзіўся 29 лістапада 1797 года. Музычную адукацыю атрымаў у Бергама пад кіраўніцтвам Ёхана Сімона Майра і ў Балонні пад кіраўніцтвам Падрэ Станіслаа Матэі, а першую оперу, «Il Pigmalione» стварыў у 1816 г. У 1822 годзе яго твор «Zoraide di Granata» атрымаў велізарны поспех у Рыме. Тым не менш, яго першая сур’ёзная і буйная опера «Ганна Балейн» была прэзентавана ў Мілане ў 1830 годзе. На кароткі тэрмін ён стаў прафесарам, а потым і дырэктарам у «Conservatorio di San Pietro a Maiella» у Мілане. Шмат падарожнічаў і меў поспех у Парыжы, Вене і іншых гарадах. Даніцэці быў паспяховым кампазітарам і яго сусветная вядомасць узрастала. У 1845 годзе, на вяршыні кар’еры, у яго выявілі пухліну галаўнога мозгу, якая прывяла да дэпрэсій, паралічу і часовых вар’яцтваў. Пасля таго, як Даніцэці пражыў некаторы час у прытулку па-за межамі Парыжа, ён вярнуўся ў свой родны Бергама, дзе і памёр 8 красавіка 1848 года.
Бліскучы кампазітар трагічнай і камічнай оперы, Даніцэці быў майстрам вакальных эфектаў і драматычных сітуацый. Ён часта выкарыстоўваў гістарычных постацей у сваіх операх, такіх як «Anna Bolena», «Lucrezia Borgia» (1833), «Maria Stuarda» (1834), «Belisario» (1836), i «Caterina Cornaro» (1843). Кампазітар часта задзейнічаў моцных постацей, запазычаных у англійскага пісьменніка Сэра Вальтэра Скота, напрыклад, яго найбольш папулярная опера «Lucia di Lammermoor» (1835). Шэдэўрам камічнай оперы з’яўляецца «L'Elisir d'amore» («Эліксір кахання», 1832) і «Don Pasquale» (1842). Большасць операў ён напісаў па-італьянску, але таксама пісаў і па-французску ў Парыжы, напрыклад «La Fille du regiment» («Дачка рэгімента») і «La Favorite» (абедзве ў 1840).
Даніцэці напісаў каля 68 операў, але таксама ён пісаў і сімфоніі, камерную музыку, працы для фартэпіяна, песні, кантаты, араторыі і масавую музыку (уключаючы рэквіем па смерці Вінчэнца Беліні). У 1984 годзе датуль невядомая опера была знойдзена ў Лондане. Яна была напісана па-французску ў пачатку 1840-х гг. Опера «Эльжбета» з’яўлялася часткова перапрацаванай ранняй неапублікаванай працай Даніцэці «Otto mesi in due ore» («Восем месяцаў у два дні», 1827).
Зноскі
- ↑ Dominique Gaetan Donizetti // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Hussey D. Gaetano Donizetti // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gaetano Donizetti // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Доницетти Гаэтано // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://encyclopedia2.thefreedictionary.com/Gaetano+Donizetti
- ↑ Meloncelli R. Gaetano Donizetti // Dizionario Biografico degli Italiani — 1992. — Vol. 41.
- ↑ http://www.nytimes.com/2011/09/21/arts/21iht-LOOMIS21.html?pagewanted=all
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Alborghetti e Galli, «Donizetti Mayr» (Бергама, 1875).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ashbrook, William, Donizetti (1965), and Donizetti and His Operas (1982); Gossett, Philip, Anna Bolena and the Artistic Maturity of Gaetano Donizetti (1985); Porter, Andrew, et al., The New Grove Masters of Italian Opera (1983); Weinstock, Herbert, Donizetti and the World of Opera in Italy, Paris and Vienna in the First Half of the Nineteenth Century (1963).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Гаэтана Даніцэці на Вікісховішчы |
- Гаэтана Даніцэці: Ноты твораў на International Music Score Library Project
- Таварыства Гаэтана Даніцэці (англ.)
- Donizetti: ascolta i suoi brani musicali su Magazzini-Sonori — arie e opere in versione integrale.
- Sito ufficiale Архівавана 22 снежня 2005.
- Нарадзіліся 29 лістапада
- Нарадзіліся ў 1797 годзе
- Нарадзіліся ў Бергама
- Памерлі 8 красавіка
- Памерлі ў 1848 годзе
- Памерлі ў Бергама
- Пахаваныя ў Ламбардыі
- Кавалеры ордэна Залатой шпоры
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Акадэмічныя музыканты Італіі
- Кампазітары Італіі
- Оперныя кампазітары
- Рамантычныя кампазітары
- Кампазітары — аўтары рэквіемаў
- Кампазітары паводле алфавіта