Свята-Ефрасіннеўскія могілкі (Вільнюс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Свята-Ефрасіннеўскія могілкі
Orthodox Church of Saint Euphrosyne in Vilnius4.JPG
Царква Св. Еўфрасіні на могілках
54°39′53,52″ пн. ш. 25°17′46,91″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Гісторыя
СлавутасціЦарква Святой Ефрасінні 
Дата заснавання1796 
Першая згадка1798
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Свята-Ефрасіннеўскія могілкі, або Ліпаўскія могілкі — некропаль на Ліпаўцы ў Вільні.

Знаходзіцца паміж вуліцамі Ліепкальнё, Дзуку і Тызенгаўза. Паўсталі ў 1796 годзе, калі пасля III падзелу Рэчы Паспалітай улады Літоўскай губерні вызначылі зямлю пад яго закладку. Першае пахаванне адбылося ў 1815 годзе. Пасля паўстання 1830-1831 гадоў могілкі агарадзілі драўляным плотам. У 1838 годзе была пабудавана царква Святой Ефрасінні.

У 1865 годзе царква Еўфрасіні Полацкай была пашырана і пераробленая. У той самы год па праекту архітэктара М. М. Чагіна і акадэміка Акадэміі мастацтваў А. І. Разанава была пабудавана капліца Святога Георгія на месцы пахавання расійскіх салдат і афіцэраў, якія загінулі пад час падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў, з мемарыяльнымі памятнымі табліцамі на трох вонкавых сценах, дзе напісаныя імёны загінулых салдат. Капліца была пастаўлена на грошы імператрыцы Марыі Аляксандраўны і яе дзяцей (500 рублёў), а таксама сабраных па падпісцы (Міхаіл Мураўёў асігнаваў нехапаючыя 4000 рублёў на пабудову капліцы)[1][2].

Славутыя асобы, пахаваныя на могілках[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края. — Санкт-Пецярбург: Друкарня Товарищества «Общественная Польза», 1890
  2. Добрянский Ф. Старая и Новая Вильна. — Издание третье. — Вільня: Типография А. Г. Сыркина, 1904. — С. 175. — 286 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мячаслаў Яцкевіч. Wileńska encyklopedia 1939—2005. Warszawa: Ex Libris Galeria Polskiej Książki, 2007, с. 702. ISBN 9788389913951.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]