Іван Іванавіч Юркевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іванавіч Юркевіч
Дата нараджэння 1816
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня (12 ліпеня) 1876
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, асветнік, педагог, гісторык, этнолаг, рэлігійны дзеяч
Месца працы
Навуковая ступень магістр багаслоўя[d]
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 3 ступені
Медаль «У памяць вайны 1853—1856»
Медаль «За здушэнне польскага мецяжу»

Іван Іванавіч Юрке́віч (1816, Мінская губерня — 30 чэрвеня (12 ліпеня) 1876) — рэлігійны i грамадскі дзеяч, дзеяч праваслаўнай царквы, асветнік, педагог, гісторык, этнолаг. Магістр багаслоўя (1842)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мінскай губерні. Бацька — уніяцкі святар Іаан Юркевіч (1765—пасля 1837), адміністратар царквы Св. Іллі ў мястэчку Цімкавічы Слуцкага павета (18091819), адміністратар царквы ў в. Савічы Слуцкага павета (1837)[1].

З 1828 года вучыўся ва ўніяцкім Жыровіцкім духоўным вучылішчы, у 18321837 гадах ва ўніяцкай Літоўскай духоўнай семінарыі, і ў 18371841 гадах праваслаўнай Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, якую скончыў па 1-м разрадзе. У 1841 прызначаны ў Магілёўскую духоўную семінарыю настаўнікам царкоўнай гісторыі, кананічнага права, царкоўных старажытнасцей і гісторыі рускай царквы[1][2].

У 1842 абараніў дысертацыю на ступень магістра «Аб прычынах падзелу паміж Усходняй i Заходняй цэрквамі» (руск.: О причинах разделения между Восточной и Западной церквями). У 1844 пераведзены ў Літоўскую духоўную семінарыю, дзе выкладаў свяшчэннае пісанне, герменеўтыку, творы айцоў царквы. 3 1845 сакратар семінарскага праўлення (з захаваннем пасады нeастаўніка), з 1847 — член камітэта, заснаванага пры праўленні семінарыі для збору этнаграфічных матэрыялаў на беларускіх землях i накіраванне ix у Рускае геаграфічнае таварыства. У 1857 на яго ўскладзены абавязкі выкладчыка яўрэйскай мовы ў семінарыі, a з 1860 ён выкладаў i псіхалогію[2]. У 1860 прызначаны членам камітэта для засведчання перабудовы будынкаў былога кляштара аўгусцінцаў для Віленскага духоўнага вучылішча[1].

У 1860-я гады змясціў у «Литовских епархиальных ведомостях» вялікі гістарычны нарыс пра Літоўскую духоўную семінарыю. У свой час быў вядомы як выдатны знаўца свяшчэннага пісання i высокакваліфікаваны выкладчык[2].

У 1870 выйшаў у адстаўку. Памёр ад сухотаў. Пахаваны на Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У артыкуле «Астрынскі прыход Віленскай губерні Лідскага павета» (1853) апісаў хатні i грамадскі побыт, адзенне, абрады беларускіх сялян. Ix сацыяльнае становішча Юркевіч, аднак, характарызаваў з суб’ектыўных рэакцыйных пазіцый; лічыў, што беднасць сялян тлумачыцца не ix сацыяльным прыгнётам, a дрэннымі прыроднымі ўмовамі, прычыну хвароб бачыў толькі ў дрэнным санітарным стане вясковага жылля. Беларускую мову разглядаў як мешаніну рускай i польскай, але больш блізкай да рускай[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Бронзавы медаль на ўспамін вайны 1853—1856 на андрэеўскай стужцы, ордэн Св. Ганны 3-й ступені, цёмнабронзавы медаль на ўспамін аб задушэнні польскага мецяжу 1863—1864[1].

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Юркевич И. Остринский приход Виленской губернии Лидского уезда // Этнографический сборник, издаваемый Императорским Русским Географическим Обществом. Выпуск 1. СПб.: В типографии Министерства внутренних дел, 1853. С. 283—293.
  • Юркевич Ив. Исторический очерк Литовской Епархиальной Семинарии, основанной 7 октября 1828 года в местечке Жировицах, Слонимского уезда, Гродненской губернии, а в 1845 году перемещенной в г. Вильну // Литовские епархиальные ведомости. 1866. № 11. С. 452—463; № 12. С. 473—487; № 13. С. 510—525.
  • Юркевич И. Библиотека литовской православной семинарии // Литовские епархиальные ведомости. 1869. № 23. С. 1418—1428.
  • Юркевіч Іван. Астрынскі прыход Віленскай губерні Лідскага павета // Полымя. 2002. № 2. С. 235—247.

Зноскі

  1. а б в г д е Іван Іванавіч Юркевіч на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
  2. а б в г Юркевіч Іван Іванавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Юркевіч Іван Іванавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
  • И. И. Юрквич (некролог) // Литовские епархиальные ведомости. 1876. № 40. С. 331.
  • Родосский А. Биографический словарь студентов первых XXVIII-ми курсов С.-Петербургской духовной академии 1814—1869 гг. СПб., 1907. С. 537.
  • Извеков Н. История Литовской духовной семинарии. Вильна, 1892. С. 177—178.
  • Иосиф, архимандрит, ныне епископ. Виленский православный некрополь. Вильна: Типография И.Блюмовича, 1892. С. 361.
  • 60-летие Литовской духовной семинарии. С. 188.
  • Киприанович Г. Я. Жизнь Иосифа Семашки, митрополита Литовского и Виленского, и воссоединение западно-русских униатов с православною церковью в 1839 г. Вильна: Типография И.Блюмовича, 1897. С. 481.
  • Лісейчыкаў Дзяніс. Святар у беларускім соцыуме. Прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596—1839 гг. Мінск: Беларусь, 2015. С. 581.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]