Жак Ліпшыц
| Жак Ліпшыц | |
|---|---|
| фр.: Chaim Jacob Lipchitz | |
| Мадыльяні. «Партрэт Жака Ліпшыца і яго жонкі» | |
| Дата нараджэння | 22 жніўня 1891[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 26 мая 1973[1][2][…] (81 год) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | скульптар, мастак, ілюстратар, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва, дзеяч мастацтваў |
| Жанр | абстракцыянізм |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | абстракцыянізм |
| Уплыў на | Барыс Тасліцкі[d] |
| Член у | |
Жак (Хаім Якаў) Ліпшыц (фр.: Jaques Lipchitz; 22 жніўня 1891, Друскенікі, Гродзенская губерня (цяпер — Друскінінкай, Алітускі павет, Літва) — 26 мая 1973, востраў Капры, Італія) — французскі скульптар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1909 годзе пераехаў у Парыж, дзе вучыўся ў Школе Мастацтваў і Акадэміі Жуліяна. У 1922 годзе ўступіў у мастацкую групу «Новы дух» (фр.: L'Esprit Nouveau). У сваіх ранніх працах праявіў сябе прыхільнікам радыкальных формаў кубізму, аднак пазней змякчыў цяжкія і рэзкія формы сваіх скульптур, зрабіўшы іх больш вытанчанымі. Працаваў таксама мадэльерам мэблі і дэкаратарам.
У 1941 годзе, пасля акупацыі Францыі нямецкімі войскамі, Ліпшыц збег з Парыжа ў ЗША і жыў у Нью-Ёрку, дзе яго працы знайшлі вялікае прызнанне ў мастацкіх колах. У 1946 годзе вярнуўся ў Парыж, але неўзабаве зноў з'ехаў у ЗША, у 1958 годзе атрымаў амерыканскае грамадзянства.
Жак Ліпшыц памёр 26 мая 1973 года на востраве Капры. Пахаваны ў Іерусаліме.
Зноскі
- ↑ а б Jacques Lipchitz
- ↑ а б Jacques Lipchitz // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118573365 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/jacques-lipchitz-1891 Праверана 28 кастрычніка 2024.
- ↑ а б Burt E. C. Dictionary of Erotic Artists. Painters, Sculptors, Printmakers, Graphic Designers and Illustrators — Jefferson, London: McFarland & Company, 2010. — ISBN 978-0-7864-4874-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жак Ліпшыц- Працы ў музеях свету
- Нарадзіліся 22 жніўня
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Друскеніках
- Памерлі 26 мая
- Памерлі ў 1973 годзе
- Памерлі ў правінцыі Неапаль
- Пахаваныя ў Іерусаліме
- Выпускнікі Віленскага рэальнага вучылішча
- Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Друскінінкаі
- Скульптары Францыі
- Постаці кубізму
- Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (Расійская імперыя)
- Яўрэйскія мастакі