Жалезніца (род раслін)
Выгляд
Жалезніца | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
|
Жале́зніца[1] (Sideritis) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны і паўкусты[1]. Сцябло прамастойнае або ўзыходнае ў ніжняй частцы, апушанае. Лісце простае, супраціўнае, на кароткіх чаранках ці амаль сядзячае.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліны роду распаўсюджаны у Міжземнамор’і, трапічных і ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца заносны від жалезніца горная (Sideritis montana), адзначаная ў Полацку[1].
Звычайна растуць на камяністых участках, чыгуначных насыпах. Цвітуць у чэрвені—верасні.
Лекавыя і меданосныя расліны. Атрутныя для коней[1].
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Род налічвае больш за 60 відаў (189[2]). Некаторыя з іх:
- Sideritis calduchii Cirujano & al.
- Sideritis lanata L.
- Sideritis montana L. — Жалезніца горная
- Sideritis romana L.
- Sideritis syriaca L.
- Sideritis vuralii H.Duman & Baser
Зноскі
- ↑ а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Sideritis (англ.) // The Plant List
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кудрашова М. Г. Жалезніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 276.
- Юзепчук С. В. Род 1250. Железница — Sideritis L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и С. В. Юзепчук. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1954. — Т. XX. — С. 253—273. — 556 с. — 2 700 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Железница — род Sideritis: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Sideritis (англ.) // The Plant List
- Sideritis L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
- Железница Архівавана 12 лістапада 2019. (руск.) // Праект «Архив природы России»
- Global Biodiversity Information Facility (GRIF) (англ.)