Жалезніца горная
Жалезніца горная | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Жале́зніца горная[1] (Sideritis montana) — від кветкавых раслін з роду Жалезніца (Sideritis) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовая[2] травяністая расліна з прамым або ўзыходзячым каля асновы, мякка апушаным сцяблом вышынёй 10—50[1] см. Лісце супраціўнае, апушанае, простае, лопасцевай або эліптычнай формы, з падоўжнымі жылкамі, пераходзячымі ў зубчыкі з шыпікам. Верхняе лісце амаль сядзячае, астатняе — на кароткіх чаранках. Кветкі двухгубыя, светла-жоўтага колеру з чырванаватым адгінам, у шматлікіх кальчаках (пераважна па 6 кветак), сабраных у доўгія перарывістыя несапраўдныя каласы. Плод — 4 гладкія арэшкі.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс), Еўропе, Сярэдняй Азіі, Пакістане[3]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца як рэдкі заносны заносны від, адзначаны ў Полацку[1].
Святлолюбівая расліна, ксерафіт і мезатроф[2]. Расце ў горных стэпах, сухіх горных лугах, камяністых россыпах, скалах, чыгуначных насыпах, каля дарог, на пашах і пустках. Цвіце ў чэрвені—верасні.
Падвіды
[правіць | правіць зыходнік]Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавая расліна[2]. Атрутная для коней[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ а б в Железница горная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ а б Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кудрашова М. Г. Жалезніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 276.
- Юзепчук С. В. Род 1250. Железница — Sideritis L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и С. В. Юзепчук. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1954. — Т. XX. — С. 253—273. — 556 с. — 2 700 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Железница горная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- MW0485976, Sideritis montana Железница горная) // Национальный банк-депозитарий живых систем (Праект Маскоўскага ўніверсітэта «Ноев ковчег»)
- Sideritis montana L. // Global Biodiversity Information Facility (GRIF) (англ.)