Жалудзянка
Выгляд
| Жалудзянка | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 14 км |
| Басейн | 174 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 53°34′55″ пн. ш. 24°53′10″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Лебяда |
| • Вышыня | 118,7 м |
| • Каардынаты | 53°37′02″ пн. ш. 25°03′12″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 3 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Нёман |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Гродзенская вобласць |
| Раён | Шчучынскі раён |
|
|
|
Жалудзя́нка, Саўка — рака ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Лебяда (басейн Нёмана). Даўжыня 14 км. Плошча вадазбору 174 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 ‰. Пачынаецца на захадзе ад вёскі Купры, цячэ па Лідскай раўніне, упадае ў Лебяду каля вёскі Лябёдка. На працягу 4,5 км каналізаваная (ад пасёлка Жалудок да вусця). Прытокі — рэкі Навіна і Дзікушка (леваруч).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.