Жалібор
Вёска
Жалібор
|
Жалібо́р[1] (трансліт.: Žalibor, руск.: Желибор) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Камарынскага пасялковага савета.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (7 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 44 км на поўдзень ад Брагіна, 163 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Драўляныя хаты сядзібнага тыпу пабудаваны каля прасёлкавай дарогі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па пісьмовых крыніцах вядомы са 2-й паловы XIX стагоддзя. Паводле перапісу 1897 года — фальварак. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «XII кастрычнік», працавалі вятрак і воўначасальня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1942 года фашысты цалкам спалілі мястэчка і забілі 9 жыхароў. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса імя В. І. Леніна (цэнтр — вёска Крукі).
Да 8 студзеня 1987 года Жалібор уваходзіў у склад Крукоўскага сельсавета[3], да 13 снежня 1991 года — у склад Гдзенскага сельсавета, пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Камарынскага пассавета.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — жыхароў няма.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 1 двор, 3 жыхара (паводле перапісу).
- 1908 год — 20 двароў, 147 жыхароў.
- 1940 год — 42 двары, 248 жыхароў.
- 1959 год — 102 жыхара (паводле перапісу).
- 1986 год — жыхары (7 сем'яў) пераселены.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх