Крукоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крукоўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Брагінскі раён
Уключаў 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Крукі
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 8 студзеня 1987

Круко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Крукі.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Кулажынскага і Міхалёўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Брагінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Крукоўскага сельсавета 4 населеныя пункты[1]. 8 студзеня 1987 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гдзенскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: вёскі Крукі, Кулажын, Міхалёўка і пасёлак Жалібор.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 73. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.