Паплаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Паплаўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Бярэзінскі раён
Уключае 33 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Паплавы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 785
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223310
Код аўтам. нумароў 5

Папла́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Паплавы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Неганіцкі сельсавет у складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Неганічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Паплавы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Паплаўскі[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 21 снежня 2007 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ляжынскага сельсавета (10 населеных пунктаў: вёскі Вялікія Лагі, Жарамец, Камісарскі Сад, Малыя Лагі, Пагулянка, пасёлкі Зялёны Гай, Калініна, Купы, Паўлаўка і Чырвоны Дар)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1785 чалавек[3], з іх 95,8 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,4 % — украінцы[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.