Перайсці да зместу

Жасмін Пааліні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэніс
Жасмін Пааліні
Нарадзілася 4 студзеня 1996(1996-01-04)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Баньё-дзі-Лука, Італія
Рост 163 см
Прафесійная кар’ера 2013 — ц.ч.
Вядучая рука правая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Рэнца Фурлан
Прызавыя грошы 7 679 987 $[1]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 382–267[1]
Тытулы 2 WTA, 2 WTA 125K, 9 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 5 (15 ліпеня 2024)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 4-ы раўнд (2024)
Францыя фінал (2024)
Уімблдан фінал (2024)
ЗША 2-і раўнд (2021)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 76–69[1]
Тытулы 4 WTA, 1 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 13 (1 ліпеня 2024)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 3-і раўнд (2021, 2024)
Францыя фінал (2024)
Уімблдан 3-і раўнд (2024)
ЗША 1-ы раўнд (2021, 2023)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 4 жніўня 2024 года

Жасмі́н Паалі́ні, таксама сустракаецца Ясмін Пааліні (італ.: Jasmine Paolini, італьянскае вымаўленне: [d͡ʒas'min paoˈlini][3]; нар. 4 студзеня 1996(1996-01-04)[1], Кастэльнуова-дзі-Гарфан’яна, Італія[2]) — італьянская тэнісістка. Алімпійская чэмпіёнка 2024 года ў парным разрадзе; фіналістка трох турніраў Вялікага шлема: у адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2024, Уімблдан-2024) і ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2024); пераможца шасці турніраў WTA (з іх два ў адзіночным разрадзе); фіналістка Кубка Білі Джын Кінг (2023) у складзе зборнай Італіі.

Нарадзілася ў сям’і італьянца (Юга) і маці (Жаклін Гардзінер) ганскага і польскага паходжання; мае брата — Вільяма.

Спартыўная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2015 годзе Пааліні атрымала ўайлд-кард у асноўнай сетцы парнага турніру турніру ў Рыме ў дуэце з Настассяй Барнэт. Пасля правалу кваліфікацыі на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе 2018 года яна двойчы далучалася да італьянскай каманды ў Кубку Федэрацыі. 1 мая 2018 года яна здабыла сваю першую перамогу над гульцом з топ-20, абыграўшы Дар’ю Касаткіну, а на наступны дзень яна перамагла Ганну Караліну Шмідлаву.

На кастрычнік 2022 года яна выйграла дзевяць тытулаў у адзіночным разрадзе і адзін тытул у парным разрадзе ў турнірах з цыклу ITF.

У студзені на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў чацвёртым раўндзе прайграла расіянцы Ганне Калінскай з лікам 4-6, 2-6.

У лютым 2024 года на турніры WTA 1000 ў Дубаі ўзяла тытул. Яна ў трэцім раўндзе перамагла грачанку Марыю Сакары з лікам 6-4, 6-2[4], затым пераадолела чвэрцьфінал, калі казахстанская тэнісістка Алена Рыбакіна знялася з турніру праз захворванне СКТ[5], у паўфінале перамагла дасведчаную румынку Сарану Кырсцю з лікам 6-2, 7-6[6], і ў фінале расіянку Ганну Калінскую. Дзякуючы гэтаму ўзнялася на 14-е месца ў рэйтынгу.

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў

[правіць | правіць зыходнік]
Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2023 30 97
2022 59 141
2021 53 166
2020 95 263
2019 117 938
2018 190 758
2017 137
2016 245 939
2015 581
2014 327
2013 624 927
2012 1 231


Выступленні на турнірах

[правіць | правіць зыходнік]



  1. а б Расійская тэнісістка гуляла на турніры ў нейтральным статусе, у перыяд забароны выступленняў пад сцягам Расіі.