Жуль Басцьен-Лепаж
Жуль Басцьен-Лепаж | |
---|---|
фр.: Jules Bastien-Lepage | |
| |
Імя пры нараджэнні | Jules Bastien-Lepage |
Дата нараджэння | 1 лістапада 1848 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 снежня 1884 (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Францыя |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | акадэмізм |
Уплыў | Аляксандр Кабанель |
Уплыў на | Agnes Cathinka Wilhelmine Lunn[d] |
Узнагароды |
Рымская прэмія[d] (1875) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жуль Басцьен-Лепаж (Jules Bastien-Lepage; 1 лістапада 1848, Данвілье, Мёз — 10 снежня 1884, Парыж) — французскі мастак, прадстаўнік натуралізму ў жывапісе як састаўнай часткі рэалізму. Гэта быў адзін з першых французскіх мастакоў, нароўні з вялікім Жулем Брэтонам, якія адлюстравалі сялянскі побыт у духу натуралізму. Сябрам і прыхільнікам яго таленту быў Эміль Заля.
Жуль Басцьен-Лепаж нарадзіўся ў сям'і сціплых землеўладальнікаў і сялян у мястэчку Данвілье, Латарынгія, вучыўся з 1868 г. у Аляксандра Кабанеля ў школе вытанчаных мастацтваў у Парыжы. У школе пасябраваў з будучыняй мастакам - рэалістам, аднадумам Паскалем Даньян-Бувэ. Пасля цяжкага ранення падчас нямецка-французскай вайны 1870 г. ён вярнуўся ў родную вёску. У 1875 годзе праца «Дабравешчанне пастухам» (l'Annonciation aux bergers) дазволіла яму стаць другім у конкурсе на Рымскую прэмію. З 1879 па 1882 гг. ён падарожнічаў па Англіі. Быўшы ўжо цяжка хворым ракам, ён распачаў вандраванне па Алжыру.
Яго палотны размешчаны ў найбуйнейшых музеях свету: у Парыжы, Лондане, Нью-Ёрку, Мельбурне, Філадэльфіі.
Ён не паспеў ва ўсёй меры выказаць свой талент, бо памёр ва ўзросце 36 гадоў у сваёй майстэрні ў Парыжы. На месцы пахавання ў Данвілье, дзе быў фруктовы сад, яго брат Эміль Басцьен спраектаваў і ўзвёў парк (Parc des Rainettes). Быўшы ўжо вядомым архітэктарам, пасля смерці брата, Эміль стаў мастаком-пейзажыстам. На царкоўным двары знаходзіўся бронзавы помнік Басцьену-Лепажу працы Агюста Радэна. У 2011 годзе помнік быў падораны Арменіі да 20-годдзю здабыцця ёю незалежнасці. 7 кастрычніка на плошчы Францыі ў Ерэване адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка, які стаў сімвалам сяброўства паміж дзвюма дзяржавамі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Angela Schneider, Anke Daemgen, Gary Tinterow. Französische Meisterwerke des 19. Jahrhunderts aus dem Metropolitan Museum of Art, New York, Nicolai Verlag, Berlin 2007, ISBN 978-3-88609-584-1
- E. Benezit. Dictionnaire des peintres, sculpteurs, dessinateurs et graveurs Gründ, Paris, 1999, vol. I, p. 848.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жуль Басцьен-Лепаж