Жуніяр Баяну
Поўнае імя | Раймунду Ферэйра Рамас Жуніяр | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
14 сакавіка 1970[1][2] (53 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 192 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 94 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Райму́нду Ферэ́йра Ра́мус Жу́ніяр[3] (парт.-браз. Raimundo Ferreira Ramos Júnior; 14 сакавіка 1970, Фейра-ды-Сантана), больш вядомы як Жу́ніяр Бая́ну[4] (парт.: Júnior Baiano) — былы бразільскі футбаліст, цэнтральны абаронца.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Жуніяр Баяну пачаў сваю кар’еру ў клубе «Фламенгу». 11 снежня 1988 года ён дэбютаваў у аснове клуба ў матчы з «Бангу». У наступным сезоне ён правёў за клуб 11 матчаў, з якіх 1 у афіцыйнай гульні. У тым жа годзе абаронца выйграў у складзе каманды Кубак Бразіліі. Праз год Жуніяр змог заваяваць месца ў стартавым складзе «Менгу». З ім клуб выйграў трафей Рыа, чэмпіянат штата Рыа-дэ-Жанэйра і чэмпіянат Бразіліі. У 1994 годзе Баяну перайшоў у «Сан-Паўлу», з якім выйграў Кубак КАНМЕБОЛ і Рэкопу Паўднёвай Амерыкі.
У 1995 годзе Жуніяр Баяну перайшоў у нямецкі клуб «Вердэр»[5], за які правёў 32 матчы і забіў 2 галы. На наступны год ён вярнуўся ў «Фламенгу». Там ён знаходзіўся два сезоны, згуляўшы ў 99 матчах і забіўшы 11 галоў. Затым абаронца выступаў у «Палмейрасе», які купіў канцэрн Parmalat[6], з якім выйграў Кубак Меркасур, а затым Кубак Лібертадорэс. У 2000 годзе ён перайшоў у «Васка да Гама», з якім выйграў чэмпіянат краіны, Кубак Меркасур і Кубак Гуанабара.
У 2001 годзе Жуніяр Баяну стаў іграком кітайскага «Шанхай Шэньхуа», але правёў там мала часу. Бразілец на наступны год вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком «Інтэрнасьянала». З гэтым клубам ён выйграў чэмпіянат штата Рыу-Гранды-ду-Сул. У 2004 годзе Баяну ў трэці раз стаў іграком «Фламенгу», ізноў перамагаючы з клубам: абаронца адсвяткаваў перамогу ў Кубку Гуанабара і чэмпіянаце штата. У той жа час ён выклікаўся ў суд для дачы сведчанняў у справе аб незаконным абароце наркотыкаў[7].
Затым ён гуляў за «Амерыку», «Бразільенсі», «Волта-Рэдонду»[8] і амерыканскі клуб «Маямі», дзе завяршыў кар’еру ў 2009 годзе[9].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У складзе зборнай Бразіліі Жуніяр дэбютаваў 10 жніўня 1997 года ў таварыскім матчы з камандай Паўднёвай Карэі (2:1)[10]. У тым жа годзе ён выйграў з нацыянальнай камандай Кубак канфедэрацый. У наступным годзе Баяну з Бразіліяй паехаў на чэмпіянат свету, дзе бразільцы дайшлі да фіналу, прайграўшы ў вырашальным матчы Францыі. Гэта гульня стала апошняй для Жуніяра ў футболцы зборнай Бразіліі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Камандныя[правіць | правіць зыходнік]
- Уладальнік Кубка Бразіліі: 1990
- Уладальнік трафея Рыа: 1991
- Чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра: 1991, 2004
- Чэмпіён Бразіліі: 1992, 2000
- Уладальнік Кубка КАНМЕБОЛ: 1994
- Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 1994
- Уладальнік Кубка канфедэрацый: 1997
- Уладальнік Кубка Меркасур: 1998, 2000
- Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 1999
- Уладальнік Кубка Гуанабара: 2000, 2004
- Чэмпіён штата Рыу-Гранды-ду-Сул: 2002
- Чэмпіён Федэральнай акругі: 2008
Асабістыя[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Júnior Baiano // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ JUNIOR BAIANO raimundo ferreira ramos // Argentine Soccer Database
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Aos 38 anos, Júnior Baiano foge das polêmicas, encara o último Estadual e marca o adeus Архівавана 19 студзеня 2009.
- ↑ Onde Anda: Júnior Baiano, ex-zagueiro de Sampa, Verdão e Flamengo Архівавана 17 студзеня 2010.
- ↑ Justiça intima Júnior Baiano a depor em processo de tráfico de drogas
- ↑ Miami FC anuncia contratação de Júnior Baiano
- ↑ Júnior Baiano, ex-Flamengo, vai ser técnico
- ↑ Selecao Brasileira (Brazilian National Team) 1996—1997
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Профіль на сайце sambafoot.com (англ.)
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Нарадзіліся ў Баіі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Бразіліі
- Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
- Ігракі ФК Форт Лодэрдэйл Страйкерс
- Ігракі ФК Волта-Рэдонда
- Ігракі ФК Бразільенсі
- Ігракі ФК Амерыка Рыа-дэ-Жанэйра
- Ігракі ФК Фламенгу
- Ігракі ФК Інтэрнасьянал
- Ігракі ФК Шанхай Шэньхуа
- Ігракі ФК Васка да Гама
- Ігракі ФК Палмейрас
- Ігракі ФК Вердэр
- Ігракі ФК Сан-Паўлу