Сілвінью
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Сілвіу Мендыс Кампус Жуніяр | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
12 красавіка 1974[1][2] (46 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 173 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 66 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Сі́лвіу Ме́ндыс Ка́мпус Жу́ніяр[3] (парт.: Sylvio Mendes Campos Júnior; нар. 12 красавіка 1974 года, Сан-Паўлу), больш вядомы як Сілві́нью[4] (Sylvinho) — бразільскі прафесійны футбаліст, левы абаронца, пазней — трэнер.
Гульнявая кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачаў сваю прафесійную кар’еру ў 1994 годзе ў бразільскім клубе «Карынтыянс», у складзе якога стаў двойчы чэмпіёнам краіны. У 1999 годзе ён перайшоў у англійскі «Арсенал», за які выступаў 2 гады; першы сезон адыграў у асноўным складзе, у другім жа саступіў месца ў асноўным складзе Эшлі Коўлу, пасля чаго ў 2001 годзе перайшоў у «Сельту» з Віга. Адыграўшы ў «Сельце» 3 гады, у 2004 годзе ён перайшоў у «Барселону». Выступаючы за «Барсу», ён выйграў два чэмпіянаты Іспаніі, Суперкубак Іспаніі і дзве Лігі чэмпіёнаў. 24 жніўня 2009 года на правах свабоднага агента перайшоў у «Манчэстэр Сіці», падпісаўшы з «гараджанамі» аднагадовы кантракт[5].
У зборнай Бразіліі Сілвінью дэбютаваў у 1997 годзе ў гульні з расійскай зборнай. За нацыянальную каманду Сілвінью правёў 6 матчаў.
Сілвінью мае іспанскі пашпарт, атрыманы ў 2004 годзе пасля трох гадоў пражывання ў гэтай краіне.
9 ліпеня 2011 года Сілвінью завяршыў футбольную кар’еру[6]. За ўсю кар’еру правёў 380 матчаў, забіў 25 мячоў.
Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
З 2011 года працаваў асістэнтам галоўнага трэнера ў бразільскіх клубах, італьянскім «Інтэрнацыянале», нацыянальнай зборнай Бразіліі. У маі 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам французскага «Ліёна»[7], быў звольнены з каманды ў кастрычніку таго ж года з-за незадавальняючых вынікаў.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён Бразіліі: 1998, 1999
- 2-е месца ў чэмпіянаце Бразіліі: 1994
- Чэмпіён штата Сан-Паўлу: 1995, 1997, 1999
- Уладальнік Кубка Бразіліі: 1995
- 2-е месца ў чэмпіянаце Англіі: 1999/2000, 2000/01
- Чэмпіён Іспаніі: 2004/05, 2005/06, 2008/09
- 2-е месца ў чэмпіянаце Іспаніі: 2003/04, 2006/07
- 3-е месца ў чэмпіянаце Іспаніі: 2007/08
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2008/09
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2005, 2006
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2005/06, 2008/09
Зноскі
- ↑ Sylvinho // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sylvio Mendes de Campos Júnior // Enciclopèdia de l'esport català — Grup Enciclopèdia Catalana, 2012.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Сильвиньо подписал контракт с "Манчестер Сити"
- ↑ Силвиньо объявил о завершении карьеры
- ↑ «Лион» подтвердил назначение Силвиньо главным тренером, Жуниньо – спортивным директором
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сілвінью
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Нарадзіліся 12 красавіка
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Нарадзіліся ў Сан-Паўлу
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Бразіліі
- Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
- Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
- Ігракі ФК Барселона
- Ігракі ФК Сельта
- Ігракі ФК Арсенал Лондан
- Ігракі ФК Карынтыянс
- Футбольныя трэнеры Бразіліі
- Трэнеры ФК Алімпік Ліён