Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй 30—50[1] см. Сцябло адзіночнае, прамастойнае, касматае. Лісце простае, суцэльнае. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі блакітнага колеру, у завітках. Плод — сеткавата-маршчакаваты[1]арэшак шэрага колеру.
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Сярэдняй Азіі і на Каўказе. Інвазійны від на тэрыторыі Еўропы. Расце на ўзлесках і палянах, у хмызняках, па берагах рэк і ручаёў, каля дарог, у парках, садах і агародах, на пустках. Мезафіт, мезатроф і эўтроф[2]. Добра пераносіць цень[2].
Зноскі
↑ абвЭнцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
↑ абОкопник кавказский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Дзмітрыева С. А., Кухарава Л. В.Жывакост // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 293. — 522 с. — 10 000 экз.