Жыгманд Морыц
Жыгманд Морыц | |
---|---|
Móricz Zsigmond | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1879[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 верасня 1942[2][1] (63 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Венгрыя |
Жонка | Mária Simonyi[d] |
Дзеці | Lili Móricz[d], Virág Móricz[d], Gyöngyi Móricz[d] і Erzsébet Móricz[d] |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік |
Кірунак | рэалізм |
![]() |
Жы́гманд Мо́рыц (венг.: Móricz Zsigmond; 29 чэрвеня 1879, Тысачэчэ, Венгрыя — 4 верасня 1942) — венгерскі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1879 годзе ў рэфармацкай сям'і Балінта Морыца і Эржэбет Палагі. З боку маці пісьменнік паходзіў з збяднелага, але старажытнага дваранскага роду, а яго бацька быў нашчадкам прыгонных сялян. Вучыўся ў Дэбрэцэнскім універсітэце.
У 1903—1909 гадах працаваў журналістам у газеце «Az Újság».
У час рэвалюцыйных рэспубліканскіх урадаў (1918—1919) пасля Першай сусветнай вайны быў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі Вёрэшмарці. Пасля падзення Венгерскай савецкай рэспублікі, якую ён падтрымліваў, на Морыца пасыпаліся ганенні харцісцкага рэжыму: яго выключылі з літаратурнага таварыства Кішфалудзі, яго п'есы былі забаронены да выканання ў Нацыянальным тэатры, і яго працы публікаваліся толькі ў «Nyugat» і «Az Est». У канцы 1929 года ён стаў рэдактарам прозы ў «Nyugat» («Захад»), які стаў самым уплывовым венгерскім літаратурным часопісам XX стагоддзя.
У 1905 годзе Морыц ажаніўся з Яўгеніяй Холікс, якая была схільная да дэпрэсій і скончыла самагубствам у 1925 годзе. Ужо ў 1926 годзе пісьменнік жаніўся з Марыяй Шыман. Памёр ад інсульту, даведаўшыся па тэлефоне пра нараджэнні ўнучкі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Вядомасць прынесла апавяданне «Сем крэйцэраў» (1908). У раманах «Самародак», «Глухі куток» (абодва 1911), «Добрай удачы» (1914) рэалістычна адлюстравана жыццё венгерскіх працоўных. Найбольш значныя творы Морыца — гістарычная трылогія «Эрдэй» (1922—1933) і сацыяльны раман «Сваякі» (1930). Аўтар раманаў «Шчаслівы чалавек» (1935), «Бецяр» (1937), «Шандар Рожа» (1941—1942), апавяданняў, п'ес, рэпартажаў.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову асобныя апавяданні Морыца пераклалі Лідзія Арабей, Яўген Васілёнак, Т. Мартыненка, Мікола Татур.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Венгерскія апавяданні. Мн., 1957.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Плошча Жыгманда Морыца ў горадзе Будапешт (Венгрыя).
Зноскі
- ↑ а б The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 19 чэрвеня 2020.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119285703 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жыгманд Морыц
- Нарадзіліся 2 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1879 годзе
- Нарадзіліся ў медзье Сабальч-Сатмар-Берэг
- Памерлі 5 верасня
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Будапешце
- Пахаваныя на могілках Керэпешы
- Выпускнікі Дэбрэцэнскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Тысачэчэ
- Пісьменнікі Венгрыі
- Венгерскамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі XX стагоддзя