Забельскае (возера)
Забельскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,51 км |
Шырыня | 0,49 км |
Плошча | 0,44 км² |
Аб’ём | 0,00052 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,72 км |
Найбольшая глыбіня | 2,1 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,2 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,38 ‰ |
Празрыстасць | 0,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 11,1 км² |
Упадаюць | ручаі, пратока |
Выцякаюць | пратока |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Забе́льскае — возера ў Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозаўка, за 4 км на поўнач ад горада Глыбокае, каля вёскі Забелле.
Плошча паверхні 0,44 км². Даўжыня 1,51 км, найбольшая шырыня 0,44 км, даўжыня берагавой лініі 4,72 км. Найбольшая глыбіня возера 2,1 м, сярэдняя 1,2 м. Аб’ём вады 0,52 млн м³. Плошча вадазбору 11,1 км².
Катлавіна Забельскага рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны ў паўднёвай частцы стромкія, вышынёй 14—15 м, астатнія спадзістыя, вышынёй ад 3 да 9 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі пясчаныя, месцамі забалочаныя, вышынёй да 0,2 м. Паўднёва-ўсходнія і паўднёва-заходнія берагі спалавінныя. Месцамі ўздоўж берагоў пойма шырынёй да 50 м. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем. На возеры востраў плошчай 0,7 га.
Возера эўтрофнае з прыкметамі антрапагеннага дыстрафіравання. Праточнае. Прыбярэжная расліннасць займае палосу шырынёй да 30 метраў.
Злучана з азёрамі Марцыбылінскае і Мушкацкае. На захад ад возера пралягае аўтамабільная дарога Р3.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, карась, плотка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Забельскае // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N −35-32. Выданне 1980 года. (руск.)