Перайсці да зместу

Заляцанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міжасобасныя адносіны
Тыпы адносін
Падзеі
  • Асабістае жыццё
  • Пачуцці і эмоцыі
  • Блізкая сувязь
  • Цяга
  • Камперсія
  • Закаханасць
  • Каханне
  • Прыхільнасць
  • Рэўнасць
  • Платанічнае каханне
  • Рамантычнае каханне
  • Страсць
  • Учынкі
  • Калым (Пасаг)
  • Гіпергамія
  • Шлюбная здрада
  • Секс
  • Выкраданне нявесты
  • Гвалт у адносінах
  • Аб’юзіўныя адносіны
  • У сям’і
  • Над дарослымі
  • Над дзецьмі
  • Падлеткавы гвалт
  • Заляцанне — паводзіны чалавека і жывёл, якія папярэднічаюць спараванню.

    Звычайна актыўным бокам пры заляцанні з’яўляецца самец, а пасіўнай — самка. Гэта звязана з тым, што самка ўяўляе вялікую каштоўнасць як адказная за развіццё нашчадкаў. У традыцыйных чалавечых грамадствах, як правіла, актыўны мужчына; праява занадта вялікай энергіі ў гэтым дачыненні жанчыны ці мужчына, які не жадае заляццання, асуджаюцца. Толькі ў некаторых сучасных грамадствах (еўрапейскім і паўночнаамерыканскім) жанчыне дазволена выступаць у якасці ініцыятара заляцання.

    Пры полігамных адносінах, самец падчас заляцання зацікаўлены ў найхутчэйшым спараванні, каб перайсці да наступнай самкі, у той час як самка імкнецца павялічыць перыяд заляцання, каб выбраць вартага самца з многіх варыянтаў.

    Галоўная задача заляцання — дапамагчы самцы выбраць найбольш здаровага і моцнага самца яе віду. Акрамя гэтага, заляцанне прымушае самку і самца ўзгадняць свае дзеянні ў час спаравання і паскарае гарманальнае развіццё самкі.