Канкубіна
Выгляд
| Міжасобасныя адносіны |
| Тыпы адносін |
| Падзеі |
| Пачуцці і эмоцыі |
| Учынкі |
| Гвалт у адносінах |
Канкубіна — у старажытнасці: жанчына, якая жыве з мужчынам у адкрытай, несхаванай і звычайна працяглай сексуальнай сувязі. У адрозненне ад шматжонства, яна і народжаныя ад такой сувязі дзеці не мелі права на спадчыну бацькі. Другое адрозненне — адсутнасць вясельнай цырымоніі і адсутнасць прэтэнзій мужчыны ў выпадку, калі жанчына-канкубіна сыдзе да іншага.
Рымскае права
[правіць | правіць зыходнік]У рымскім праве пастаяннае (не выпадковае) дазволенае законам сужыццё мужчыны і жанчыны. Канкубіна не падзяляла сацыяльнага становішча мужа. Акрамя таго, мужчына ў рэспубліканскую эпоху мог складацца і ў законным шлюбе, і ў канкубінаце (з рознымі жанчынамі).