Шлюбная здрада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міжасобасныя адносіны
Тыпы адносін
Падзеі
  • Асабістае жыццё
  • Пачуцці і эмоцыі
  • Блізкая сувязь
  • Цяга
  • Камперсія
  • Закаханасць
  • Каханне
  • Прыхільнасць
  • Рэўнасць
  • Платанічнае каханне
  • Рамантычнае каханне
  • Страсць
  • Учынкі
  • Калым (Пасаг)
  • Гіпергамія
  • Шлюбная здрада
  • Секс
  • Выкраданне нявесты
  • Гвалт у адносінах
  • У сям’і
  • Над дарослымі
  • Над дзецьмі
  • Падлеткавы гвалт
  • Шлюбная здрада, блудніцтва, адзюльтэр (фр.: adultère, лац.: adulter — распусны) — добраахвотны палавы акт паміж асобай, што знаходзіцца ў шлюбе, і асобай, якая не з'яўляюцца яго ці яе мужам ці жонкай.

    Нягледзячы на тое, што ў розных праўных сістэмах вызначэння адзюльтэру, то бок шлюбнай здрады, адрозніваюцца, агульным для ўсіх з'яўляецца факт сексуальнай блізкасці асобы, якая знаходзіцца ў шлюбе, з пабочнай у адносінах да шлюбу асобай.

    Праўныя і культурныя традыцыі[правіць | правіць зыходнік]

    Агульнапрынятымі лічыліся ў большасці культур добраахвотныя абавязанні не мець сексуальных партнёраў на боку. Вельмі часта шлюбная здрада была важкай падставай для пачатку шлюбаразводных працэсаў. У некаторых краінах з перавагай парадку сацыяльнага жыцця па традыцыйна-рэлігійных догмах за адзюльтэр чалавек падвяргаўся смяротнаму пакаранню. Зазвычай, кара для жанчын больш суровая, чым для мужчын. Па ўсёй бачнасці, гэта злучана з тым, што на інстытуце крыві, крэўнага сваяцтва гістарычна было заснавана ўспадкоўванне. Такім чынам, здрада жонкі прыводзіла да няўпэўненасці мужчыны ў крэўным сваяцтве з дзецьмі[1].

    Розныя сучасныя культуры маюць розныя адносіны да этыкі няшлюбнай палавой сувязі: некаторыя асуджаюць гэта, тым часам як іншыя разглядаюць гэты аспект шлюбу як нармальны ці прыдатны ці арганізоўваюць і бароняць асабістую свабоду сексуальных паводзін.

    Зноскі

    Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]