Замкавая гара (Крычаў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Замкавая гара
53°41′34,26″ пн. ш. 31°43′12,1″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне

Замкавая гара — гарадзішча ў Крычаве, за 0,7 км на паўднёвы ўсход ад Гарадца, на высокім правым беразе р. Сож. Пляцоўка авальнай формы (100 х 60 м), аддзелена ад астатняга плато ровам шырынёй 30—70 м. 3 паўночнага, паўднёвага і заходняга бакоў захаваўся абарончы вал вышынёй каля 5 м і шырынёй (каля падэшвы) да 22 м. Даследавалі Г. В. Штыхаў (1967), М. А. Ткачоў (1973—1975), А. А. Мяцельскі (1987—1988, 1997}.

Агульная даследаваная плошча складае каля 600 м. Культурны пласт гарадзішча моцна пашкоджаны познімі раскопамі, найлепш захаваўся ў паўднёвай і паўночна-заходняй частках тэрыторыі, дзе яго магутнасць дасягае 3,5 м. У іншых месцах яго таўшчыня 1—1,5 м. Найбольш раннія матэрыялы прадстаўлены керамікай тыпу сярэдняга слоя гарадзішча Гарадзец (2—4 ст.). Напластаванні XII—XIII стст. магутнасцю 0,1 — 1 м. У іх знойдзены шыферныя прасліцы, шкляныя бранзалеты, наканечнікі стрэл, нажы, прабоі, меч. Выяўлены рэшткі драўляных жытлаў з печкамі-каменкамі. Пабудовы групаваліся ўздоўж трасы вала. Першапачатковы абарончы вал быў насыпаны ў канцы XII — пачатку XIII ст. і меў вышыню 1,5 м і шырыню каля 8 м, пад валам прасочваецца культурны пласт таўшчынёй 0,3 м, у якім знойдзена кераміка XII ст. Наверсе вала стаялі драўляныя пабудовы, канструкцыйныя асаблівасці якіх не ўдалося прасачыць. У XIII ст. яны згарэлі і пасля гэтага вал быў дасыпаны да вышыні 3,2 м і меў шырыню каля 12 м.

У напластаваннях XIV—XVIII стст. выяўлена шмат глінянага посуду, нажы, замкі, ключы, наканечнікі стрэл, арбалетныя балты, разнастайная кафля, каменныя і чугунныя ядры, калекцыя манет, у т.л. залаты вугорскі дукат. У гэты ж час адбывалася неаднакратнае павелічэнне фартыфікацыйных збудаванняў. Першы раз вал быў падсыпаны ў XIV ст. да вышыні 4,3 м, у XV—XVI стст. падсыпаўся двойчы: спачатку да вышыні 5 м, другі раз — да б м. У XVII ст. падняты да вышыні 7 м.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]