Крычаўскі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Крычаўскі замак
53°41′34″ пн. ш. 31°43′12″ у. д.HGЯO
Краіна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крычаўскі замак — колішні замак у Крычаве, які існаваў y XIV—XVIII стст. на правым беразе р. Сож. Займаў пляцоўку берагавога плато, дзе ў канцы XI—XIII стст. быў дзядзінец старажытнага Крычава.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Крычаўскі замак на плане Крычава 1788 года. РДВГА

Комплекс умацаванняў замка складаўся з 5 вежаў, y т.л. вежы-брамы. Сцены фартыфікацыі мелі выгляд «клетей замковых» тыпу 2-ярусных гародняў. На замкавым двары былі драўляная царква Святога Міколы, дом дзяржаўцы, свірны, стайні, паграбы, жылыя будынкі служак, цэйхгаўз-«скрабец» для захоўвання пораху, амуніцыі і рознай зброі.

Ваенная гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рэшткі ўмацаванняў

Крычаўскі замак перажыў аблогі ў 1507, 1508, 1514, 1535, 1633 (тройчы), 1648, 1651, 1654, 1658, 1661 і 1744. У час вайны Масковіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў замак моцна разбураны. У час працяглай аблогі войск маскоўскіх ваявод Шарамецева і Шчарбатага знясілены гарнізон Крычаўскага замка быў вымушаны здацца К. Паклонскаму. У Паўночную вайну 1700—1721 гадоў замак канчаткова разбураны і адрадзіўся толькі перад 1744 годам, калі змог вытрымаць штурмы паўстанцаў Васіля Вашчылы ў час Крычаўскага паўстання 1743—1744 гадоў. У 1778 годзе рускія ваенныя тапографы зафіксавалі замак з палісадам на вяршыні вала і амаль засыпаны роў, пасля 1780-х гадоў ён страціў ваеннае значэнне.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]