Перайсці да зместу

Заполле (Мастоўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Заполле
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
265 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1515
Паштовыя індэксы
231602
Аўтамабільны код
4
СААТА
4240817026
Заполле на карце Беларусі ±
Заполле (Мастоўскі раён) (Беларусь)
Заполле (Мастоўскі раён)
Заполле (Мастоўскі раён) (Гродзенская вобласць)
Заполле (Мастоўскі раён)

Запо́лле[1] (трансліт.: Zapollie, руск.: Заполье) — вёска ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубненскага сельсавета.

Знаходзіцца за 7 км ад Мастоў, за 56 км ад Гродна, на аўтамабільнай дарозе P41 (Слонім — Парэчча). Праз Заполле цячэ рака Дубнiца, за 5 км ад вёскi Нёман.

У вёсцы працуюць крама, амбулаторыя, МТФ «Заполле». Побач з вёскай — чыгуначны прыпынак Заполле.

Вядомая з XVI стагоддзя як сяло. Апісана ў «Пісцовай кнізе Гродзенскай эканоміі» 1558 года пад назвай Koniuchi[2]. У гэты час сяло складалася з трох частак. У кожнай з частак было 22 участкі.

Згодна з рукапіснымі дакументамі спаленая ў пачатку XVIII стагоддзя ў час Паўночнай вайны. Жыхары перасяліліся на новае месца, якое знаходзілася каля ракі Дубніца, пабудавалі там новыя сядзібы. У вёсцы жылі дзяржаўныя сяляне. У 1795 годзе Кацярына II падарыла Заполле (105 душ мужчынскага і жаночага полу) стацкаму саветніку Шнізе. У XIX — пачатку XX стагоддзя — вёска Дубненскай воласці Гродзенскага павета, адносілася да Дубненскага праваслаўнага прыходу.

З сакавіка 1921 года ў складзе Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі. У выніку пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе перайшла да БССР. З 12 кастрычнка 1940 года — у Дубненскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 да 14 ліпеня 1944 года акупаваная нямецка-фашысцкімі захопнікамі, 57 жыхароў ваявалі на фронце, з іх 29 загінулі. На 2001 год дзейнічалі фельчарска-акушэрскі пункт, клуб, бібліятэка, магазін[3].

  • XIX стагоддзе: 1886 год — 68 двароў, 584 жыхароў.
  • XX стагоддзе: 1905 год — 1241 жыхар; 1921 год — 661 жыхар; 1959 год — 882 жыхары; 1970 год — 782 жыхары.
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 180 двароў, 370 жыхароў; 2009 год — 265 жыхароў; 2019 год — 219 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. [1]
  3. https://mostylib.by/base/?p=1815