Рубяжэвіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Рубяжэвіцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Стаўбцоўскі раён
Уключае 33 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Рубяжэвічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 490
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Рубяжэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Рубяжэвічы. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы раёна.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навікоўскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Засульскага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Варнавугал, Грызаўшчына, Даўнаршчына, Ждановічы, Зарэчча, Засулле, Камейшы, Наваселле, Ражанка, Сосенка, Татаршчына, Ячонка і хутар Алешкава)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 1490 чалавек[3], з іх 60,3 % — беларусы, 34,0 % — палякі, 4,2 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.