Заходнегерцагавінскі кантон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заходнегерцагавінскі кантон
басн.: Zapadnohercegovački kanton
харв.: Zapadnohercegovačka županija
сербск.: Западнохерцеговачки кантон
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Боснія і Герцагавіна
Статус Кантон
Уваходзіць у Федэрацыю Босніі і Герцагавіны
Адміністрацыйны цэнтр Шырокі Брыег
Найбуйнейшыя гарады Пасушша
Дата ўтварэння 26 сакавіка 1996
Прэм’ер-міністр Іван Чосіч
Афіцыйныя мовы баснійская, харвацкая і сербская
Насельніцтва (2013)
97 893 (7-е месца)
Шчыльнасць 71,86 чал./км² (6-е месца)
Плошча 1 362,2 км²
(7-е месца)
Заходнегерцагавінскі кантон на карце
Часавы пояс UTC+2
Код ISO 3166-2 BA-08
Тэлефонны код 387
Інтэрнэт-дамен .ba
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заходнегерцагавінскі кантон (басн.: , харв.: і сербск.: Zapadnohercegovački kanton, Западнохерцеговачки кантон ) — адзін з дзесяці кантонаў, што ўваходзяць ў Федэрацыю Босніі і Герцагавіны. Складаецца з Града Шыракага Брыега, і яшчэ трох абшчын — Пасушша, Грудэ, Любушкі. Заходнегерцагавінскі кантон на поўначы мяжуе з Герцагбасанскім кантонам, на паўночным усходзе і ўсходзе — з Герцагавіна-Нярэтванскім кантонам, на захадзе — з Рэспублікай Харватыяй. Заходнегерцагавінскі кантон з 94 898 жыхарамі паводле перапісу 2013 года — сёмы па колькасці насельніцтва і шосты па яго шчыльнасці сярод кантонаў Федэрацыі Босніі і Герцагавіны. Заходнегерцагавінскі кантон — сёмы па плошчы (5,21 % плошчы Федэрацыі, ці 2,66 % усёй Босніі і Герцагавіны цалкам).

Град Шыракі Брыег — галоўны ў кантоне

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Заходнегерцагавінскі кантон размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Босніі і Герцагавіны, і адпаведна сваёй назве займае заходнія раёны Герцагавіны. Адміністрацыйным цэнтрам кантона з’яўляецца Шырокі Брыег. Праз кантон праацякаюць тры ракі — Лішціца, Трэбіжат, Рычына. Найвышэйшы пункт кантона — вяршыня Плочна (2228 м) горнага храбту Чвршніца.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя падрыхтоўкі стварэння дадзенага адміністрацыйна-тэрытаряльнага ўтварэння пачынаецца 18 сакавіка 1994 года падпісаннем Вашынгтонскага пагаднення аб спыненні агню паміж самаабвешчанай Харвацкай рэспублікай Герцаг-Босна і баснійскімі мусульманамі. А ў снежні 1994 года дэкларуецца стварэнне кантона з наступным афіцыйным абвяшчэннем 26 сакавіка 1996 года, як аднаго з дзесяці кантонаў Федэрацыі Босніі і Герцагавіны.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 2013 году насельніцтва Заходнегерцагавінскага кантона склала 94 989 жыхара пры шчыльнасці 69,7 чал/км². У той час агульная колькасць дамашніх гаспадарак была 25 081, а сярэдняя колькасць асобаў у адной дамашняй гаспадарцы сягала 3,77. Працаздольнага насельніцтва — 67,7 %. Пераважную большасць насельніцтва складаюць каталікі, якія адносяць сябе да харватаў. Невялікае і раней у рэгіёне сербскае насельніцтва было значна скарочана ў гады Другой сусветнай вайны ў выніку знішчэння харвацкімі ўсташамі, буйным асяродкам якіх былі Любушкі.

Склад насельніцтва ў межах сёння існуючага Заходнегерцагавінскага кантона:

2013[правіць | правіць зыходнік]

1991[правіць | правіць зыходнік]

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Адна з галоўных пераваг гаспадарчага развіцця Заходнегерцагавінскага кантона ў яго зручным геаграфічным размяшчэнні на мяжы з Харватыяй, а значыцца і з Еўрапейскім саюзам — так праз рэгіён праходзіць панеўрапейскі аўтатранспартны калідор 5C (яго часткай з’яўляецца Аўтадарога A1 па ўнутранай нумерацыі Босніі і Герцагавіны). Таксама сярод пераваг прыродныя рэсурсы, паміж якіх — ветра- і сонцаэнэргетычныя, турыстычныя (рэкрэацыйныя), і вельмі ўрадлівыя глебы.

Аўтадарога A1 (Боснія і Герцагавіна) ў Заходняй Герцагавіне

.