Заходняя Русь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Заходняя Русь, Заходняя Расія — тэрмін, які ўзнік у гісторыяграфічнай і палітычнай думцы Расійскай імперыі, пад якім разумелі тэрыторыі тагачасных Віцебскай, Віленскай, Мінскай, Гродзенскай і Магілёўскай губерняў[1], часам сюды ўключалі і Смаленскую губерню. Часта выкарыстоўваецца і ў шырэйшым сэнсе, адносна ўсёй тэрыторыі Русі, якая знаходзілася некалі пад уладай Вялікага Княства Літоўскага і супрацьпастаўленай Маскоўскай Русі. У гэтым значэнні ён, як правіла, уключае Паўднёва-Заходнюю Русь, аднак ніколі не ўключае Паўночна-Заходнюю Русь (Наўгародскую і Пскоўскую землі), якая мае зусім іншыя гістарычныя традыцыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Сороколетов Ф. П. Национальные лексико-фразеологические фонды. Институт лингвистических исследований (Российская академия наук). СПб.: Наука, 1995.