Зачэпічы (Дзятлаўскі раён)
Выгляд
Вёска
Зачэпічы
|
Зачэ́пічы[1] (трансліт.: Začepičy, руск.: Зачепичи) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жукоўшчынскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае вёску Зачэпічы ў Беліцкай парафіі як уласнасць ваяводы віленскага Караля Станіслава Радзівіла, у дзяржанні Мараўскага. Існавала карчма[2].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксей Яновіч (нар. 1939) — беларускі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч.
- Пятрусь Граніт, сапр. Іван Івашэвіч (1909—1980) — беларускі паэт.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ pawet.net
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх