Погіры (Дзятлаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Погіры
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 156 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1563
Паштовыя індэксы
231464
Аўтамабільны код
4
СААТА
4223824066
Погіры на карце Беларусі ±
Погіры (Дзятлаўскі раён) (Беларусь)
Погіры (Дзятлаўскі раён)
Погіры (Дзятлаўскі раён) (Гродзенская вобласць)
Погіры (Дзятлаўскі раён)

По́гіры[1] (трансліт.: Pohiry, руск.: Погири) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жукоўшчынскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 6 км на поўнач ад Дзятлава, на ўсходзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па аўтадарозе М11 Дзятлава—Ліда. Галоўная прамалінейная вуліца выцягнута перпендыкулярна да шашы і забудавана двухбакова драўлянымі і мураванымі сядзібамі. З паўднёвага ўсходу да шашы накіравана другая прамалінейная вуліца. Складскі і гаспадарчы сектар размешчаны на поўнач і поўдзень ад жылля.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Погіры мясцовага балцка-літоўскага паходжання, звязана з літоўскім pogirys «узлесак, край пушчы; поле каля пушчы», далей да літоўскага giria «пушча».

Погіры зусім да нядаўна ўваходзілі ў арэал астраўной літоўскай Зецельскай гаворкі на нёманскім левабярэжжы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню ўпамінаюцца пад 1580 годам у складзе маёнтка Здзяцель. Мемуарыстамі канца XVII ст. населены пункт згадваецца ў якасці месца палявання. У 1624 годзе згадваюцца ў складзе Краглёўскага войтаўства Дзятлаўскай (Здзянцёльскай) воласці ва ўласнасці Сапегаў[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1880 год — 361 жыхар.
  • 1885 год — 562 жыхары, 77 двароў.
  • 1897 год — 751 жыхар, 121 двор.
  • 1905 год — 848 жыхароў.
  • 1923 год — 797 жыхароў, 147 двароў.
  • 1940 год — 898 жыхароў, 195 двароў.
  • 1959 год — 743 жыхары.
  • 1996 год — 255 жыхароў, 117 гаспадарак.
  • 2009 год — 156 жыхароў.
  • 2015 год — 127 жыхароў, 66 гаспадарак.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. LMAB, ф. 16 спр. 203 ч. 3

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]