Аляксей Аляксандравіч Яновіч
Аляксей Аляксандравіч Яновіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Бровікаў Міхаіл Кавалёў |
||||||
Папярэднік | Анатоль Маслакоў | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Кічкайла | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 снежня 1939[1] (85 гадоў) |
||||||
Партыя | КПСС (1939) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Аляксе́й Алякса́ндравіч Яно́віч (нар. 18 снежня 1939, в. Зачэпічы Навагрудскага павета, Баранавіцкай вобласці) — беларускі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, старшыня Магілёўскага аблвыканкама (1985—1987).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута шэсць год працаваў у Гродзенскім абласным упраўленні сельскай гаспадаркай, потым перайшоў працаваць у Гродзенскі абласны камітэт КПБ[2].
Быў прызначаны першым сакратаром Карэліцкага райкама КПБ Гродзенскай вобласці, намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
У 1985—1987 гадах быў старшынёй Магілёўскага аблвыканкама, пасля яго перавялі ў Маскву, працаваў загадчыкам аддзела, першым намеснікам начальніка Сакратарыята Вярхоўнага Савета СССР, намеснікам пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, начальнікам Упраўлення аграпрамысловага комплексу апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Камісіі па аграрных пытаннях.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 112. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ Юлия БОЛЬШАКОВА 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. — Мн., 1997.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Юлия БОЛЬШАКОВА Алексей ЯНОВИЧ: «Председатель облисполкома еще ничего не знал о Чернобыле, а немцы на «Химволокне» уже не вышли на работу...»(руск.) // Белорусская Нива. — 2013. — 14 декабря
- Нарадзіліся 18 снежня
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (1921—1940)
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
- Асобы
- Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
- Першыя сакратары райкамаў КПБ