Бандары (Дзятлаўскі раён)
Вёска
Бандары
|
Бандары́[1] (трансліт.: Bandary, руск.: Бондари) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жукоўшчынскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вёска знаходзіцца за 27 км на поўнач ад Дзятлава, на рацэ Нёман, на беразе невялікага возера Войтава Яма, на захадзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе, далей цераз Гезгалы, па шашы Ліда—Дзятлава. Непадалёк праходзіць чыгунка Ліда—Баранавічы, на супрацьлеглым беразе знаходзіцца станцыя Нёман.
Дзве прамалінейныя вуліцы сыходзяцца на ўсходняй ускраіне і забудаваны двухбакова драўлянымі сядзібамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Бандары ў складзе Беліцкай парафіі, як уласнасць князя Караля Радзівіла ў дзяржанні Статкевіча, генерал-маёра літоўскіх войскаў[2].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1865 годзе ў Лідскім павеце Віленскай губерні, 74 душы мужчынскага полу. У 1897 годзе ў Беліцкай воласці.
У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 216 чал.
- 1905 год — 259 чал.
- 1908 год — 269 чал.
- 1923 год — 239 чал.
- 1996 год — 55 чал.
- 2009 год — 26 чал.
- 2015 год — 18 чал.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ pawet.net
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 9: Гродзенская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 848 с.: іл. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-11-0908-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх