Зборная Італіі па футболе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Сцяг Італіі Італія



 
Мянушкі: Squadra Azzurra (Блакітная каманда)
Канфедэрацыя: УЕФА (Еўропа)
Федэрацыя: Італьянская федэрацыя футбола
Галоўны трэнер: Антоніа Контэ
Капітан: Джанлуіджы Буфон
Найбольшая колькасць гульняў: Джанлуіджы Буфон (157)
Лепшы бамбардзір: Луіджы Рыва (35)
Код ФІФА: ITA
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы: 12 (2 чэрвеня 2016)
Першая гульня
Італія Італія 6:2 Францыя Францыя
(Мілан, Італія; 15 мая 1910)
Самая буйная перамога
Італія Італія 9:0 ЗША Злучаныя Штаты Амерыкі
(Брэнфард, Англія; 2 жніўня 1948)
Самае буйное паражэнне
Венгрыя Венгрыя 7:1 Італія Італія
(Будапешт, Венгрыя; 6 красавіка 1924)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў: 18 (Упершыню 1934)
Найлепшы вынік: Gold medal world centered.svg Чэмпіён (1934, 1938, 1982, 2006)
Чэмпіянат Еўропы
Колькасць удзелаў: 9 (Упершыню 1968)
Найлепшы вынік: Gold medal europe.svg Чэмпіён (1968)
Спартыўныя ўзнагароды
Чэмпіянат свету па футболе
Золата Італія 1934
Золата Францыя 1938
Серабро Мексіка 1970
Золата Іспанія 1982
Бронза Італія 1990
Серабро ЗША 1994
Золата Германія 2006
Кубак канфедэрацый
Бронза Бразілія 2013
Чэмпіянат Еўропы па футболе
Золата Італія 1968
Бронза ФРГ 1988
Серабро Бельгія/Нідэрланды 2000
Серабро Польшча/Украіна 2012
Olympic rings with white rims.svg
Алімпійскія ўзнагароды
футбол
Золата Берлін 1936
Бронза Амстэрдам 1928
Бронза Афіны 2004

Зборная Італіі па футболе — прадстаўляе Італію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Кіруецца Італьянскай федэрацыяй футбола. Чатырохразовы чэмпіён свету (1934, 1938, 1982, 2006). Мянушка: «Squadra Azzurra» — «Блакітная каманда».

Стыль гульні[правіць | правіць зыходнік]

Італьянскі футбол традыцыйна лічыцца абарончым. Каманда гуляе на контратаках, пры гэтым як правіла не забіваючы шмат галоў, але і не прапускаючы. Італьянцы, вядучы ў ліку, кантралююць матч, прымушаючы суперніка расчыняць пазіцыі. Вароты зборнай абараняюць майстры высокага класа. Абарончая тактыка італьянцаў 1960-х гадоў, званая «Катэнача», з'яўлялася прыкладам для пераймання для шматлікіх каманд. У цяперашні час яна ўжываецца рэдка, але калі зірнуць на малюнак гульні нацыянальнай каманды, можна ўбачыць карані гэтай сістэмы. Занадта вялікае захапленне абаронай часта прыводзіла каманду да правалаў на буйных першынствах. Аднак, у спалучэнні з бліскучай атакай, гульня ад абароны занесла Італію ў спісы наймацнейшых каманд (другое месца пасля Бразіліі па дасягненнях на чэмпіянатах свету).

Італьянцы лічацца дрэннымі выканаўцамі пенальці. Пасляматчавыя 11-метровыя каштавалі італьянцам паражэнняў на чэмпіянатах свету 1990, 1994, 1998 гадоў. Аднак менавіта за кошт упэўнена прабітых пенальці зборная змагла выйграць у 2006 годзе ў фінале чэмпіянату свету ў Францыі, пасля таго, як матч завяршыўся нічыйным вынікам 1:1

Чэмпіянат свету[правіць | правіць зыходнік]

Зборная Італіі па футболе
  • 1930не брала ўдзелу
  • 1934чэмпіён
  • 1938чэмпіён
  • 1950 — групавы этап
  • 1954 — групавы этап
  • 1958не прайшла кваліфікацыю
  • 1962 — групавы этап
  • 1966 — групавы этап
  • 1970 — другое месца
  • 1974 — групавы этап
  • 1978 — чацвёртае месца
  • 1982чэмпіён
  • 1986 — ⅛ фіналу
  • 1990 — трэцяе месца
  • 1994 — другое месца
  • 1998 — чвэрцьфінал
  • 2002 — ⅛ фіналу
  • 2006чэмпіён
  • 2010 — групавы этап
  • 2014 — групавы этап

Чэмпіянат Еўропы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1960не брала ўдзелу
  • 1964не прайшла кваліфікацыю
  • 1968чэмпіён
  • 1972не прайшла кваліфікацыю
  • 1976не прайшла кваліфікацыю
  • 1980 — чацвёртае месца
  • 1984не прайшла кваліфікацыю
  • 1988 — паўфінал
  • 1992не прайшла кваліфікацыю
  • 1996 — групавы этап
  • 2000 — другое месца
  • 2004 — групавы этап
  • 2008 — чвэрцьфінал
  • 2012 — другое месца

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]