Перайсці да зместу

Звонкі велярны выбухны зычны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Звонкі велярны выбухны зычны
ɡ
Нумар па МФА 110
Юнікод (hex) U+261
HTML (decimal) ɡ
X-SAMPA g
Кіршэнбаўм g
Кірыліца г
МФА Брайля
Іншыя абазначэнні ग گ

Звонкі велярны выбухны — зычны гук, які часта сустракаецца ў многіх мовах. Гэты гук пазначаецца знакам ɡ у Міжнародным фанетычным алфавіце і g у сістэме X-SAMPA.

Мова Слова МФА Пераклад Заўвагі
Англійская ɡame [ɡeim] гульня Гл. англійскую фаналогію
Беларуская ганак [ˈgan̪ak] - Гл. Беларуская фанетыка
Руская где [ɡdjε] дзе
Украінская ґанок [ˈɡɑ.n̪ɔk] ганак Гл. Украінская фанетыка

У беларускай мове

[правіць | правіць зыходнік]

У старабеларускай мове перадаваўся пісьмова дыграфам кг пры транслітарацыі лацінскае літары «G». Сёння — рэдкі гук у сучаснай беларускай мове, але належыць да яе фанетычнага складу, бо ўтвараецца фанетычна (напр. у слове анекдот — [anʲɛˈgd̪ɔt̪]). Яго глухі адпаведнік — глухі велярны выбухны зычны [k].

Выбухны г мае тэндэнцыю да пераходу ў г фрыкатыўнае/г фарынгальнае. Паводле «Гукаў беларускай мовы», розніца паміж [γ] (г фрыкатыўным) і [g] (г выбухным) не мае фаналагічнага значэння.

Для перадачы выбухнога [g] у склад алфавіта, зацверджанага першай нарматыўнай граматыкай беларускай мовы Б. А. Тарашкевіча ўвайшоў знак Ґ. Але вымаўленне [g] выбухнога ў беларускай мове абмежавана вузкім колам слоў, таму спецыяльны знак не знайшоў распаўсюджання ў выдавецкай практыцы і быў выключаны з алфавіта ў перапрацаваным выданні «Беларускай граматыкі» 1929 года[1].

У класічнай беларускай лацінцы дапускацца факультатыўнае выкарыстанне літары g для абазначэння гука. У сучаснай сістэме транслітарацыі літарамі лацінскага алфавіта гук ніяк не абазначаецца.

Паміж носьбітамі мовы ўзнікаюць спрэчкі наконт вымаўлення запазычанняў, калі ў мове-крыніцы вымаўляўся г выбухны. Прыклад: Garfield — [гарф’ілт] ці [γарф’ілт].

У літаратурнай беларускай мове выбухны [g] вымаўляецца толькі ў некаторых запазычаных словах, у спалучэнні [zg] i на месцы [k] перад звонкімі зычнымі.

  • агрэст[3]
  • газа
  • ганак
  • гарнец
  • гарсэт
  • гвалт
  • гзымс[4]
  • гіз
  • гіль
  • гільза
  • гіпс
  • гірса
  • гонта
  • гуз
  • гузік
  • джгаць
  • джыга
  • джыгіт
  • загергетаць
  • зацугляць
  • магерка
  • мегера
  • нягеглы
  • павыдыгаць
  • швагер[3]
  • і інш.
  • бразгаць
  • брызгліна
  • выслізгаць
  • вэдзгаць
  • замэдзгаць
  • мазгі
  • нязграбны
  • і інш.

[k] перад звонкімі зычнымі

[правіць | правіць зыходнік]

Анекдот, вакзал, так было (та[g] было) і г.д.

Зноскі

  1. А. I. Яновіч. Станаўленне графічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы новага перыяду // Беларуская мова: хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік / аўт.-склад. З. І. Бадзевіч і інш. — Мн.: Изд-во Юнипресс, 2005. ISBN 985-474-560-0.
  2. а б Згодна з Арфаэпічным слоўнікам беларускай мовы
  3. а б Упамінаецца ў кнізе «Беларуская мова: энцыклапедычны даведнік», але ў Арфаэпічным слоўніку беларускай мовы з гукам [γ].
  4. Згодна са "Слоўнікам беларускай мовы" М.В. Бірылы (1987). Адстунічае ў Арфаэпічным слоўніку беларускай мовы.
  • Лемантар для школаў і хатняга навучаньня // Lemantar dla skolau i chatniaha navucannia. — New York: Vyd. «Zaranka», 1964.
  • Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько Зьм., Саўка Зьм. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня, 2005.
  • Фанетыка слова ў беларускай мове // Л. Ц. Выгонная, А. І. Падлужны, П. В. Садоўскі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1983.
  • Падлужны А. І.Чэкман В. М. Гукі беларускай мовы. — Мн.: Навука і тэхніка, 1973.
  • Янкоўскі Ф. М. Беларускае літаратурнае вымаўленне. — Мн.: Народная асвета, 1970.
  • Беларуская мова: энцыклапедычны даведнік / пад агул. рэд. Д.В. Дзятко. — Мінск: Беларусь, 2022. — С. 38. — 495 с. — ISBN 978-985-01-1558-4.