Ґ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Літара кірыліцы Ґ
Ґґ
Ҍ ҍ Ҏ ҏ Ґ ґ Ғ ғ Ҕ
ҍ Ҏ ҏ Ґ ґ Ғ ғ Ҕ ҕ

Характарыстыкі

Назва

Ґcyrillic capital letter ghe with upturn
ґcyrillic small letter ghe with upturn

Юнікод

Ґ: U+0490
ґ: U+0491

HTML-код

Ґ‎: Ґ ці Ґ
ґ‎: ґ ці ґ

UTF-16

Ґ‎: 0x490
ґ‎: 0x491

URL-код

Ґ: %Шаблон:Hex2url/2Шаблон:Hex2url/1
ґ: %Шаблон:Hex2url/2Шаблон:Hex2url/1

Ґ, ґ — пятая літара ўкраінскага алфавіта. Абазначае рэдкаўжывальны выбухны гук [g]?, які існуе паралельна з фрыкатыўным гукам [ɦ]?, які пазначаецца літарай Г. Таксама выкарыстоўвалася ў класічным правапісе беларускай мовы (факультатыўна) і ў кірылічным варыянце цыганскага пісьма.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У старабеларускай пісьменнасці для абазначэння выбухнога гуку [g]? звычайна выкарыстоўвалася спалучэнне кг. Напісанне Ґ, запазычанае з візантыйскага грэчаскага курсіву (дзе было адным са спосабаў напісання малой літары гама (γ)), сустракаецца ўжо ў канцы XVI – пачатку XVII стст. Мялецій Сматрыцкі у сваёй граматыцы 1619 года адзначае, што «Ґ, Ф, Ѯ, Ѱ, Ѳ от греческих согласных, греческих деля и некоих еврейских и латинских речений взаимствована суть». Аднак у пазнейшую царкоўнаславянскую арфаграфію адрозненне паміж Г і Ґ не ўвайшло.

У XVIII стагоддзі, калі літара Г у рускай мове магла пазначаць два розныя гукі ([g]? і [ɣ]?), В. К. Традзьякоўскі прапанаваў пакінуць літару Г (глаголь) для абазначэння гуку [ɣ], а для [g] увесці літару Ґ, якую назваў «голь» (мабыць, таму, што ў Г у корані слоў «голь», «голый» і інш. заўсёды было выбухное вымаўленне)[1].

У грамадзянскім украінскім друку літара Ґ з'явілася ў XIX стагоддзі ў Аўстра-Венгрыі (у ранніх праектах украінскай арфаграфіі канкуравала з напісаннем кг і ідэяй запазычаць лацінскую літару G), на тэрыторыі Расійскай імперыі і СССР ужывалася з 1905 г.; у 1933 г. была адменена рэформай украінскай арфаграфіі, хоць рэгулярна ўжывалася ў лінгвістычнай літаратуры як фанетычна-фанематычны транскрыпцыйны знак і актыўна выкарыстоўвалася ў друку ўкраінскай дыяспары. Адноўлена ва ўкраінскім алфавіце ў 1990 годзе, хоць практыка яе выкарыстання дагэтуль варыятыўная.

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

У беларускай мове[правіць | правіць зыходнік]

Спроба дыферэнцыраваць на пісьме перадачу гукаў [γ] і [г], выкарыстоўваючы побач з літарай г адмысловую літару Ґ, якая адрознівалася памерамі і абрысам, мела месца і ў гісторыі старабеларускай мовы[2][3].

У публікацыі А. Ельскага 1895 года быў уведзены новы знак для абазначэння [γ] фрыкатыўнага, уласцівага беларускай мове ў адрозненне ад рускага выбухнога [г]. Новая літара г̑ па абрысах адрознівалася ад літары Г наяўнасцю дыякрытычнага знака ў выглядзе скобкі, загнутай уніз. У выданні фальклорна-этнаграфічнай працы А. К. Сержпутоўскага 1911 года з той жа мэтай быў прапанаваны знак Ґ з загнутай уверх гарызантальнай лініяй. Гэты ж знак быў выкарыстаны ў алфавіце зборніка Я. Купалы 1908 гада і ўвайшоў у склад алфавіта, зацверджанага першай нарматыўнай граматыкай беларускай мовы Б. А. Тарашкевіча, толькі з іншым прызначэннем — для перадачы выбухнога [г]. Але вымаўленне [г] выбухнога ў беларускай мове абмежавана вузкім колам слоў, таму спецыяльны знак не знайшоў распаўсюджання ў выдавецкай практыцы і быў выключаны з алфавіта ў перапрацаваным выданні «Беларускай граматыкі» 1929 года[3].

Ва ўкраінскай мове[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Панов М. В. История русского литературного произношения XVIII—XX вв. — Изд. 2-е, стереотипное. — М.: Едиториал УРСС, 2002. — С. 368. — 456 с. — ISBN 5-354-00042-4.
  2. Жураўскі А. I. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1967. Т. 1. С. 284.
  3. 3,0 3,1 А.I. Яновіч. Станаўленне графічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы новага перыяду // Беларуская мова: хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік / аўт.-склад. З.І. Бадзевіч і інш. — Мн.: Изд-во Юнипресс, 2005. ISBN 985-474-560-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Кірылічны алфавіт
[[Выява:{{{Выява}}}|120px]]
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е (Ѐ) Ё Є Ж З (Ζ)
Ѕ И (Ѝ) І Ї Й Ј
К Л Љ М Н Њ О
П Р С Т Ћ Ќ У
Ў Ф Х Ц Ч Џ Ш
Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Гістарычныя літары
(Ҁ) (Ѹ) Ѡ (Ѿ) (Ѻ) Ѣ
Ѥ ІѢ Ѧ Ѫ Ѩ Ѭ Ѯ
Ѱ Ѳ Ѵ (Ѷ) Ын
Літары неславянскіх моў
Ӑ Ӓ Ә Ӛ Ӕ Ғ Ӷ
Ҕ Ӗ Ҽ Ҿ Ӂ Җ Ӝ
Ҙ Ӟ Ӡ Ӥ Ӣ Ӏ Ҋ
Қ Ҟ Ҡ Ӄ Ҝ Ԟ Ӆ
Ӎ Ҥ Ң Ӊ Ӈ Ӧ Ө
Ӫ Ҩ Ҧ Ҏ Ҫ Ҭ Ӳ
Ӱ Ӯ Ү Ұ Ҳ Һ Ҵ
Ӵ Ҷ Ӌ Ҹ Ӹ Ҍ Ӭ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

Шаблон:Вытворныя літары Г