Здэнек Фірлінгер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Здэнек Фірлінгер
Zdeněk Fierlinger
Здэнек Фірлінгер
сцяг
Старшыня Урада Чэхаславакіі
5 красавіка 1945 — 2 ліпеня 1946
Прэзідэнт: Эдвард Бенеш
Папярэднік: Рудальф Беран (як апошні прэм'ер даваеннай Чэхаславакіі)
Ян Шрамек (як старшыня Чэхаславацкага ўрада ў выгнанні)
Рыхард Бінерт (як прэм'ер Пратэктарата Багемія і Маравія)
Пераемнік: Клемент Готвальд
сцяг
Старшыня Нацыянальнага сходу Чэхаславакіі
20 лютага 1953 — 23 чэрвеня 1964
Пераемнік: Богуслаў Лаштавічка
 
Партыя: Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя[d] і Камуністычная партыя Чэхаславакіі[d]
Дзейнасць: палітык, дыпламат, ваенны
Нараджэнне: 11 ліпеня 1891(1891-07-11)[1]
Горад Оламаўц, Olomouc District[d], Оламаўцкі край[d], Чэхія[1]
Смерць: 2 мая 1976(1976-05-02)[2] (84 гады)
Прага, Чэшская Сацыялістычная Рэспубліка[d], ЧССР[d][2]
 
Узнагароды:
Ордэн Клемента Готвальда
Ордэн Клемента Готвальда
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені

Здэ́нек Фі́рлінгер (чэшск.: Zdeněk Fierlinger, 11 ліпеня 1891 года, Оламаўц — 2 мая 1976 года, Прага) — чэхаславацкі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У час Першай сусветнай вайны быў прызваны ў аўстра-венгерскую армію, аднак перайшоў на бок Расійскай імперыі і ўступіў у Чэхаславацкі легіён. Пасля вяртання быў паслом Чэхаславакіі ў Нідэрландах, Румыніі, ЗША, Швейцарыі, Аўстрыі і СССР. Член Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі з 1924, у час знаходжання ў СССР пазнаёміўся з Клементам Готвальдам.

У рамках рэалізацыі Кошыцкай праграмы, узначальваў урад Нацыянальнага фронту Чэхаславакіі з красавіка 1945 па ліпень 1946. Быў прыхільнікам аб'яднання левых сацыял-дэмакратаў Чэхаславакіі з КПЧ.

На выбарах 26 мая 1946 года Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя атрымала 12,05% галасоў у цэлым па Чэхаславакіі і 37 месцаў у Заканадаўчым народным сходзе. 2 ліпеня разам дзвюма найбуйнейшымі партыямі ў парламенце — КП Чэхіі і КП Славакіі — сфарміравала ўрад на чале з Клементам Готвальдам.

У 1948 годзе ўступіў у КПЧ. Намеснік старшыні ўрада ў 1948-1953 гадах, старшыня Прэзідыума Нацыянальнага сходу з 15 кастрычніка 1953 па 23 чэрвеня 1964 года. Заставаўся членам ЦК КПЧ аж да 1966 года. Адным з яго апошніх публічных актаў быў пратэст каля пасольства СССР супраць здушэння Пражскай вясны ў 1968 годзе.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]