Земавіт IV Плоцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Земавіт Мазавецкі
Siemowit IV plocki
Князь плоцкі
1381 — 1426
Папярэднік: Земавіт III
Пераемнік: Земавіт V Раўскі, Казімір II Белзскі, Трайдзень II, Уладзіслаў I Плоцкі
Князь белзскі
1388 — 1426
Князь раўскі
1373 — 1426
Князь візненскі
1401 — 1426
 
Дзейнасць: арыстакрат
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 1352(1352)
Смерць: 21 студзеня 1426(1426-01-21)
Гастынін
Пахаванне: Плоцкі кафедральны сабор
Род: Пясты
Бацька: Земавіт III
Маці: Эўфімія Опаўская
Жонка: Аляксандра
Дзеці: Земавіт V Раўскі, Казімір II Белзскі, Трайдзень II, Уладзіслаў I Плоцкі, Аляксандр Мазавецкі, Ядвіга, Цымбарка, Эўфімія, Амелія, Ганна, Марыя, Кацярына (Катажына) і Аляксандра

Земавіт IV Плоцкі ці Куяўскі (польск.: Siemowit (Ziemowit); 1352 — 21 студзеня 1426 года) — князь раўскі (1373/1374-1426), плоцкі (1381—1426), візненскі (1381—1382, 1401—1426) і белзскі (1388—1426), прадстаўнік Мазавецкай лініі Пястаў. Малодшы сын князя плоцкага і раўскага Земавіта III ад першага шлюбу з сілезскай князёўнай Эўфіміяй Апольскай.

Атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі (Земавіта III, памёр у 1381 годзе) ролю прэтэндэнта на карону Польшчы, дзе са смерцю Казіміра Вялікага спынілася дынастыя Пястаў. Пасля смерці ў 1382 годзе Людовіка Венгерскага, які заняў польскі прастол па дагаворы з Казімірам, Земавіт, карыстаючыся смутамі, што падняліся ў краіне, паколькі было невядома, якая з дочак Людовіка зойме прастол, і адсутнасці якога б там ні быць урада паспрабаваў сілай сесці на польскі трон, знаходзячы сабе падтрымку ў вялікапольскай шляхце, незадаволенай кіраваннем малапольскіх вяльможаў у часы валадарання Людовіка. Аднак яго спроба скончылася няўдачай; не ўдаўся і яго другі план — захапіць Ядвігу на яе шляху ў Кракаў. Пасля каранацыі Ядвігі Земавіт заключыў з ёй дагавор (1385), паводле якога за выкуп вяртаў усе захопленыя ў безкаралеўе землі.

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).