Перайсці да зместу

Зенеўскі валун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зенеўскі валун
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, за 0,2 км на поўнач ад в. Зенеўцы, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць
Плошча 0,00141 га
physical
Зенеўскі валун
Зенеўскі валун
physical
Зенеўскі валун
Зенеўскі валун

Зе́неўскі валун — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння на Беларусі. Размешчаны за 0,2 км на поўнач ад в. Зенеўцы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Буйны ледавіковы валун ружова-бурага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату ў выглядзе авоідаў. Даўжыня валуна складае 4,7 м, шырыня З м, вышыня 2,1 м, у абводзе 9,6 м, аб’ём 16 м³, маса каля 42 т. Прынесены ледавіком каля 220—110 тысяч гадоў назад са Скандынавіі. На бакавой паверхні захавалася 25 штучных паглыбленняў паўсферычнай формы (1—5 см у пяпярочніку, да 2,5 см глыбіні), зробленых чалавекам каля 2—2,5 тысяч гадоў назад. У язычніцкія часы — прадмет пакланення.

18 студзеня 2008 года валун абвешчаны геалагічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння[1]. Плошча помніка прыроды — 14,1 м², плошча ахоўнай зоны — 82,2 м².

Зноскі