Перайсці да зместу

Зміцер Алегавіч Казлоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зміцер Алегавіч Казлоў
Род дзейнасці палітычны вязень
Дата нараджэння 26 красавіка 1988(1988-04-26) (36 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Партыя

Зміцер Алегавіч Казлоў (нар. 26 красавіка 1988, Барань, Аршанскі раён, Віцебская вобласць, БССР, СССР) — беларускі блогер, кандыдат у дэпутаты на парламенцкіх выбарах у Беларусі 2019 года[1], актывіст супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй, палітычны зняволены[2][3].

Скончыў аграбіялагічны факультэт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці «Аграномія». З 2017 года вёў сацыяльна-палітычны відэаблог пад псеўданімам «Шэры Кот» на «YouTube».

У маі 2019 года прымаў удзел у акціі «Кава з блогерами» на Сафійскай плошчы ў Кіеве[4]. Летам 2019 года балатаваўся ў ППНС ад Партыі БНФ па Оршы. У снежні 2019 года прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй. Упершыню быў затрыманы 26 снежня 2019 года[5].

Быў арыштаваны 10 чэрвеня 2020 года па абвінавачванні па ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя або актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», яму пагражала 3–4 гады турмы. 1 ліпеня 2020 года праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала яго палітвязнем[6][7][8]. Утрымліваўся ў СІЗА-1 Мінска (Пішчалаўскі замак).

20 верасня 2020 года Ніклас Нінас, дэпутат Еўрапейскага парламента, узяў шэфства над палітвязнем[9].

25 мая 2021 года Магілёўскі абласны суд (суддзя – Ірына Ланчава) пакараў Казлова пяццю гадамі пазбаўлення волі за «падрыхтоўку да ўдзелу ў пратэстах у Беларусі»[10][11]. Казлоў – вязень турмы №4 Магілёва.

  1. Кандидат Козлов Дмитрий Олегович :: Новости Орши. orsha.eu. Праверана 20 жніўня 2020.
  2. Блогер Дмитрий Козлов (Серый кот) признан политзаключенным (руск.). Наша Ніва. Праверана 20 жніўня 2020.
  3. Патрабуем неадкладна спыніць пераслед Дзмітрыя Казлова . Праваабарончы цэнтр «Вясна». Праверана 20 жніўня 2020.
  4. Козлов, Дмитро. Kyiv. Coffee with bloggers, part 2 - Sofia square (Травень 2019).
  5. Блогер Шэры кот арыштаваны. Новы Час. Праверана 20 жніўня 2020.
  6. editor22. Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў скаргу палітвязьня Дзьмітрыя Казлова - Віцебская вясна . vitebskspring.org. Праверана 20 жніўня 2020.
  7. В Беларуси появился еще один политзаключенный(недаступная спасылка). naviny.by (1 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 20 жніўня 2020.
  8. Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот) прызнаны палітычным зняволеным . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (1 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2021. Праверана 26 жніўня 2021.
  9. Members of Parliament from Poland and Germany take over prisoners’ godparenthood for Andrei Novikau, Uladzimir Tsyhanovich and Dzmitry Kazlou (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights  (ням.) (20 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2021. Праверана 26 жніўня 2021.
  10. Ад 4 да 7 гадоў калоніі. У Магілёве вынеслі прысуды Севярынцу, блогеру Казлову і актывістам "Еўрапейскай Беларусі" . Праваабарончы цэнтр «Вясна». Праверана 26 ліпеня 2021.
  11. “Угруповання Тіхановського-Статкевича”: у Білорусі сімох активістів засудили до 4-7 років колонії за участь у протестах проти Лукашенка (укр.). Новинарня  (укр.) (26 мая 2021). Праверана 26 ліпеня 2021.