Зонд-6
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
«Зонд-6» (7К-Л1 № 12) — дзявяты запуск прататыпа месяцовага карабля «Саюз 7К-Л1», па праграме аблёта Месяца экіпажам з 2-х чалавек. Афіцыйна мэтай місіі быў беспілотны аблёт і фатаграфаванне Месяца, вяртанне спускальнага апарату на Зямлю з прызямленнем у зададзены раён, а таксама лётна-канструктарская апрацоўка ў аўтаматычным варыянце пілатуемага карабля. Фактычна гэта быў гатовы карабель для пілатуемага аблёта Месяца.
Задачы
[правіць | правіць зыходнік]- адпрацоўка палёту касмічнага карабля па трасе Зямля — Месяц — Зямля, з вяртаннем на Зямлю;
- адпрацоўка сістэмы кіруемага спуску пры ўваходзе ў атмасферу Зямлі з другой касмічнай скорасцю;
- адпрацоўка у лётных умовах аэрадынамічнай формы і характарыстык спскальнага апарату;
- вымярэнні радыяцыйных умоў на трасе Зямля — Месяц — Зямля;
- біялагічныя даследаванні ўздзеянняў фактараў касмічнага палёту на жывёлах і раслінах.
Адной з асноўных задач карабля «Зонд-6» было даследаванне радыяцыйнага становішча на трасе палёту Зямля — Месяц — Зямля; на «Зондзе-6» праводзілі радыяцыйныя даследаванні з выкарыстаннем біялагічных аб'ектаў.[1]
Таксама, на караблі быў усталяваны рэгістратар метэорных часціц, прызначаны для даследавання метэорнай плыні Леаніды (хуткасць часціц да 72 км/г), актыўнага ў час палёту карабля.
Ход місіі
[правіць | правіць зыходнік]- Хроніка палёту
- 10.11.1968, в 22:11:30 MSK, (19:11:30 GMT) — запуск з касмадрома Байканур;
- 10.11.1968, в 23:18:30 MSK (11 лістапада 02:18:30 GMT) — ажыццёўлено 2-е щключэнне ракетнага рухавіка для разгона «Зонда-6» до хуткасці, блізкай да другой касмічная — 11,2 км/с;
- 12.11.1968, в 08:41:00 MSK (11:41:00 GMT) — уключэнне карэктуючай рухальнай усталёўкі, праведзена першая карэкцыя траекторыі;
- 16.11.1968, в 09:40:00 MSK (12:40:00 GMT) — уключэнне карэктуючай рухальнай усталёўкі, праведзена другая карэкцыя траекторыі;
- 17.11.1968, в 08:36:00 MSK (11:36:00 GMT) — уключэнне карэктуючай рухальнай усталёўкі, праведзена трэццяя карэкцыя траекторыі; — для больш дакладнага ўвахода спускальнага апарату в атмасферу Зямлі;
- 17.11.1968, в 16:58:00 MSK (19:58:00 GMT) — спускальны аппарат «Зонда-6» увайшоў ва ў плотные слаі зямной атмасферы.
Фатаграфаванне Месяца
[правіць | правіць зыходнік]«Зонд-6» ажыццявіў аблёт Месяца, прайшоўшы на адлегласці 2420 кіламетраў ад яго паверхні.[2]
Падчас аблёта былі паспяхова зроблены панарамныя чорна-белыя і каляровыя фатаграфіі бачнага і зваротнага боку Месяца з адлегласці 8000 і 2600 кіламетраў. Кожная фатаграфія мела памеры 12,70 × 17,78 см.
Каляровая здымка вялася на ізапанхраматычную фотастужку шырынёй 19 см і даўжынёй 28,5 м з дазваляльнай здольнасцю 50 ліній на міліметр, з дапамогай фотаапарата, маючага аб'ектыў з фокуснай адлегласцю 400 мм і адноснай адтулінай 1:6,3. Здымкі выконваліся групамі па тры, з трыма рознымі значэннямі дыяфрагмы, фіксаваліся дакладныя моманты фатаграфавання ў шкале агульнага часу.
Кіруемы спуск і пасадка
[правіць | правіць зыходнік]Важнай падзеяй аказалася вяртанне касмічнага карабля (спускальнага апарату, СА) на Зямлю. Упершыню за ўсю гісторыю запускащ 7К-Л1 быў кіруемы спуск на тэрыторыю СССР пры вяртанні ад Месяцу з другой касмічнай хуткасцю. Разліковая шырыня калідора ўвахода ў атмасферу Зямлі складала ±10 км пры намінальным значэнні вышыні ўмоўнага перыгея 45 км. Кіруемы ўваход у атмасферу з другой касмічнай хуткасцю[3] праходзіў цераз «паўднёвы калідор», са стараны Антарктыкі. Аўтаматычнае ўпраўленне палётам у верхніх слаях атмасферы адбывалася шляхам змянення пад'ёмнай сілы за кошт павароту СА, абладалага аэрадынамічнай якасцю, рухавікамі арыентацыі па рагу крэну. Пасля частковага гашэння хуткасці апарат выйшаў з атмасферы, зрабіўшы «горку», і ізноў увайшоў у яе ўжо над тэрыторыяй СССР. Адлегласць ад кропкі першага апускання ў атмасферу да прызямлення склала каля 9000 км.
Ужо ля самай Зямлі адбылася нештатная сітуацыя: стропы напоўненага парашута адстраліліся на вышыні 5300 метраў і СА зваліўся і разбіўся за 16 км ад стартавай пазіцыі, з якой ён сышоў да Месяцу. Корпус СА пры падзенні быў змяты і ўсе біялагічныя аб'екты на борце загінулі, аднак пры ўдары аб Зямлю 10 кг тратылу сістэмы аварыйнага падрыву аб'екта не выбухнулі, дзякуючы гэтаму з касет фотаапарата на борце СА ўдалося выняць фотстужку і ўпершыню атрымаць высакаякасныя каляровыя здымкі Зямлі і Месяца з космасу.
Як піша ў сваіх успамінах Мікалай Пятровіч Каманін, выявілася, што ў апошні момант «для аблягчэння» па ўказанню галоўнага канструктара ВКБ-1 В. П. Мішына было знята абсталяванне падсветкі для відэа. У папярэднім палёце («Зонд-5») дадзенае абсталяванне дазволіла тэмпературы на борце не апускацца ніжэй нуля. Аднак перакіс вадароду, выкарыстоўваемы для карэкцыі траекторыі, у гэты раз замёрз да тэмпературы —5 °C і стаў разлагацца. Падагрэць яго пры дапамозе дапамогі падсветкі было немагчыма, і гэта прывяло к крытычным наступствам: стаў зніжацца унутраны уціск, шматлікія прыборы, у тым ліку приёма-передатчыкі, сталі адказваць і цудам апарату быў накіраваны да разліковай кропцы.
Афіцыйна прычынай аварыі спускальнага апарату пры вяртанні на Зямлю была «тэхналагічная памылка». Па меркаванні акадэміка Б. Я. Чартока, «слабае падцісканне акантоўкі люка» вызвала негерметычнасць і ўцечку паветра. На 6-е сутки палёту, перад пасадкай, з-за разгерметызацыі ціск у СА упаў да 380 мм рт. сл., а на ўчастку спуску — да 25 мм рт. сл. Пасля падачы сілкавання на сістэму прызямлення з-за нізкага ціску ўзнік каронны разрад у схеме гама-вышынямера, які выдаў ложную каманду на запуск рухавікоў мяккай пасадкі і адначасова на адстрэл парашута спускальнага апарату.
Асвятленне ў савецкіх СМІ
[правіць | правіць зыходнік]Пасля завяршэння палёту ў газеце «Праўда» 24 лістапада 1968 года быў падрабязны артыкул ТАСС, дэталёва апісваючая палёт (аднак замощчваючая аб праблемах пад час палёту і аб яго аварыйным завяршэнні).
Перахоп радыёабмена
[правіць | правіць зыходнік]14 лістапада 1968 на этапе вяртання «Зонда-6» да Зямлі радыёабсерваторыя Джодрэл-Банк (Манчэстэрскі ўніверсітэт, Вялікабрытанія) пад кіраўніцтвам Бернарда Ловэла прамала з карабля тэлеметрыю і галасавую радыёперадачу на частаце 922,76 МГц (зваротную рэтрансляцыю сігналу, які перадавалі з Еўпаторыі з мэтай тэсціравання сістэм радыёсувязі для запланаваных савецкіх пілатуемых палётаў да Месяца); аналагічныя перахопы радыёперадач з карабля «Зонд-5» былі у верасні 1968 года.[4]
Запісы з архіваў абсерваторыі былі апублікаваны у лістападзе 2018 года, да 50-й гадавіны палёту «Зонда-6».[5][6]
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "Советские искусственные спутники Луны". Исследование Луны III, на epizodsspace.airbase.ru.
- ↑ "Впервые в Мире". КОСМОС техника и наука. Архівавана з арыгінала 11 красавіка 2012. Праверана 3 мая 2022. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2012. Праверана 3 мая 2022.
- ↑ Предыдущий корабль серии, «Зонд-5», также осуществил успешное управляемое гашение 2-й космической скорости в атмосфере, но штатно приводнился в Индийском океане, вне территории СССР.
- ↑ Sven Grahn. Jodrell Bank's role in early space tracking activities - Part 2.
- ↑ См. опубликованные аудиозапись и транскрипт радиообмена; расшифровка русских голосовых сообщений выполнена нобелевским лауреатом К. С. Новосёловым.
- ↑ Audio archive of Soviet Zond 6 lunar mission released by Jodrell Bank. 22 November, 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 1968.11.10 - Zond 6 (англ.). Encyclopedia Astronautica. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2012.