Перайсці да зместу

Зубатаўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Зубатаў

Зубатаўшчына, або паліцэйскі сацыялізм — прынятая ў літаратуры назва створанай у Расіі ў пачатку XX стагоддзя сістэмы легальных рабочых арганізацый. Названа па прозвішчы чыноўніка Дэпартамента паліцыі Расійскай імперыі Сяргея Васільевіча Зубатава, асноўнай ідэяй якога з'яўлялася стварэнне падкантрольных ураду арганізацый для адцягнення рабочых ад палітычнай барацьбы. Для гэтага трэба ствараць асветніцкія арганізацыі рабочых, паставіць іх пад кантроль паліцыі і накіроўваць працоўны рух выключна да барацьбы за эканамічныя інтарэсы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя стварэння падкантрольнага дзяржаве рабочага руху прыйшла начальніку маскоўскага ахоўнага аддзялення Сяргею Зубатаву пасля разгрому падпольнай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі Маскоўскі рабочы саюз. Зубатаў разумеў, што рабочы рух у Расійскай імперыі ў пачатку ХХ стагоддзя набывае сілу, і задушэнне яго дасць толькі часовы эфект. На яго думку, барацьбу з выступленнямі рабочых трэба было весці як сілавымі метадамі (рэпрэсіямі), так і спецыяльнымі, каб скіраваць іх у рэчышча прафесійнай барацьбы за паляпшэнне свайго матэрыяльнага становішча. У Зубатава ўзнікла ідэя, што некаторыя эканамічныя патрабаванні рабочых трэба задавальняць, не даводзячы да стачак і бунтаў. І рабіць гэта, на яго погляд, можна праз сілавыя структуры дзяржаўнага апарату – жандарскія ўправы і паліцыю, якія мелі рэальныя магчымасці аказаць неабходны ўплыў на рабочых.

Пад кантролем Сяргея Зубатава былі створаны рабочыя арганізацыі ў Маскве (Таварыства ўзаемнага дапаможніцтва рабочых у механічнай вытворчасці) (1901), у Пецярбургу (Савет пецярбургскіх рабочых механічнай вытворчасці) (1903) і ў Адэсе (Саюз машынабудаўнічых і механічных рабочых) (1903) і ў іншых гарадах Расійскай імперыі.

Зубатаўшчына не абышла і Беларусь. У 1897 годзе ў Вільні быў заснаваны Бунд. Гэта была добра заканспіраваная рэвалюцыйная арганізацыя, уплыў якой своечасова не ацанілі царскія ўлады. Узнікненне Бунда падштурхнула Сяргея Зубатава да пошуку шляхоў супрацоўніцтва з кіраўніцтвам яўрэйскай рэвалюцыйнай інтэлігенцыі. У ліпені 1901 года прыхільнікамі «паліцэйскага сацыялізму» ў Мінску была заснавана Яўрэйская незалежная рабочая партыя (ЯНРП), якая называла сябе арганізацыяй яўрэйскіх рамесных рабочых і прыказчыкаў. Пазней, пры падтрымцы паліцыі, аддзяленні гэтай партыі з’явіліся ў Вільні і Гродне. Сваёй мэтай ЯНРП абвясціла павышэнне «па меры магчымасці» эканамічнага і культурнага ўзроўню яўрэйскіх рабочых шляхам стварэння кас узаемадапамогі, асветных клубаў і г.д.

З-за дзейнасці ЯНРП Сяргей Зубатаў і быў адпраўлены ў адстаўку. Улетку 1903 года па ўказанні Зубатава ў Адэсу былі адпраўленне мінскія актывісты ЯНРП, дзе яны пачалі страйк на чыгуналіцейным заводзе. Забастоўка выйшла з-пад кантролю зубатаўцаў і паліцыі і распаўсюдзіўся на ўсю Адэсу, апроч гэтага страйк пачалі ўзначальваць сацыял-дэмакраты. Міністр унутраных спраў Вячаслаў Плевэ аддаў загад на сілавое прыгнечанне стачкі. Адказнасць за адэскія падзеі была ўскладзена на Сяргей Зубатава, у выніку чаго ён быў адпраўлены ў адстаўку і зубатаўскі рух быў згорнуты.

Асноўныя палажэнні[правіць | правіць зыходнік]

Коратка асноўныя палажэнні зубатаўшчыны можна выкласці ў некалькіх пунктах.

  • Замена рэвалюцыйнага на эвалюцыйнае вучэнне. Калі першае мяркуе збройнае звяржэнне ўлады, то другое не прымае гвалту ні ў адной з яго формаў або відаў.
  • Прапаганда ўсіх пераваг самадзяржаўя, якія тычацца сацыяльных адносін. Галоўным крытэрыем вылучалася тое, што манархія сама па сабе схільная да справядлівасці, ёй чужыя ўсе гвалтоўныя дзеянні.
  • Цвёрдае перакананне ў тым, што самадзейнасць цалкам заканчваецца там, дзе ўступаюць у сілу права ўлады. Пераход за гэту рысу з'яўляецца недапушчальным сваволлем. Усе змены ў краіне павінны зыходзіць ад урада і выключна праз яго.
  • Тлумачэнне існуючай розніцы паміж рэвалюцыйным і рабочым рухамі. Першае займаецца гвалтоўнай рэформай усіх класаў, а другое - толькі сваімі надзённымі інтарэсамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]