Зюзнік еўрапейскі
| Зюзнік еўрапейскі | |||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
Зю́знік еўрапейскі[1][2] (Lycopus europaeus) — шматгадовая травяністая расліна з роду Зюзнік (Lycopus) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Тыпавы від роду.
Назвы
[правіць | правіць зыходнік]Зюзнік еўрапейскі, балотная крапіва, сардэчная трава, дзікі матачнік[2].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]

Сцябло баразнаватае, прамое, простае або галінастае, 30—120 см вышынёй. Лісце на кароткіх чаранках, яйкападобна-ланцэтнае або ланцэтнае, з вялікімі зубцамі па краі; ніжняе і сярэдняе — ля асновы рассечанае. Кветкі зігаморфныя, сабраны ў несапраўдныя кольцы, размешчаныя ў пазухах сярэдняга і верхняга лісця; вяночак званочкападобны, 4-лопасцевы, белы, з чырвонымі плямамі. Плод — арэшак. Цвіце ў ліпені — верасні[3].
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Еўраазіяцкі від. Святлолюбівая і ценевынослівая расліна[4]. Мезафіт, гіграфіт і эўтроф[4].
Расце, у тым ліку па ўсёй тэрыторыі Украіны, на балотах, пойменных лугах, па берагах вадаёмаў, у альшаніках.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавыя ўласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Для лекавых патрэб нарыхтоўваюць траву падчас цвіцення.
Трава змяшчае гліказіды (лікапін), горычы, смолы, вітаміны, кававую і урсолавую кіслоты, мінеральныя рэчывы. Расліна багата на ёд.
Галенавыя прэпараты праяўляюць антыгіпаксічнае і антызобагеннае дзеянне.
Ужываюць пры неўрозах, тырэатаксікозе (базедавай хваробе) з прыступамі сэрцабіцця, для памяншэння зобагеннага эфекту, пры ацёках, маткавых крывацёках.
Прымаюць унутрана[3].
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 79. — 160 с. — 2 350 экз.
- 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- 1 2 Вовконіг європейський — Lycopus europaeus — Зюзник европейский
- 1 2 Зюзник европейский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кудрашова М. Г. Зюзнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 382.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Зюзник европейский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Верес, вероніка лікарська, вовконіг європейський, вовчуг польовий: опис рослин
- Корисні властивості зюзника європейського Архівавана 28 кастрычніка 2014.